28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джузэпэ Контэ сфармуе новы ўрад Італіі

Джузэпэ Контэ сфармуе новы ўрад Італіі
Джузэпэ Контэ
ФОТА: TPI.IT

У яго ўвойдуць прадстаўнікі партыяў «Рух 5 зорак» і «Ліга».

Прэзідэнт Італіі Сэрджо Матарэла папрасіў Джузэпэ Контэ сфармаваць новы ўрад, у які ўвойдуць прадстаўнікі папулісцкіх партый "Рух 5 зорак" і "Ліга".

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Politico.

53-гадовы прафесар права Джузэпэ Контэ заявіў, што хоча быць "адвакатам італійскага народа" як дома, так і за мяжой і "цалкам усведамляе выклікі, з якімі мы сутыкаемся".

Таксама ён адзначыў, што "ўсведамляе патрэбу пацверджання еўрапейскай і міжнароднай пазіцыі Італіі" ды імкнецца працаваць з еўрапейскімі і міжнароднымі хаўруснікамі і ўсведамляе міжнародныя і еўрапейскія абавязкі краіны.

Далей Контэ мае сфармаваць спіс міністраў свайго ўрада і прадставіць яго прэзідэнту. Пасля атрымання згоды кіраўніка дзяржавы новы італійскі ўрад мае атрымаць ухвалу ў парламенце.

Як чакаецца, галасаванне можа адбыцца на наступным тыдні.

Як вядома, Контэ працаваў як адвакатам, так і акадэмічным прафесарам, і ягонае рэзюмэ ўключае ў сябе кароткія перыяды выкладання ва ўніверсітэтах Еля, Нью Ёрка і Кембрыджа. Ён быў прапанаваны як магчымы міністр "Руху 5 зорак" напярэдадні выбараў у сакавіку.

Контэ з'яўляецца малавядомым за межамі палітычных колаў Рыма і не мае значнага палітычнага досведу. Яго характарызуюць як тэхнакрата, што, як сцвярджаюць крытыкі, супярэчыць перадвыбарным лозунгаў абедзвюх папулісцкіх партый, якія ўдзельнічаюць у фармаванні кааліцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках