18 красавiка 2024, Чацвер, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і ЗША выступілі супраць будаўніцтва «Паўночнага струменю-2»

2
Польшча і ЗША выступілі супраць будаўніцтва «Паўночнага струменю-2»
Фота: dpa

Газаправод «Паўночны струмень» - інструмент палітычнага і эканамічнага ціску з боку Расеі.

Польшча і ЗША супольна выступаюць супраць будаўніцтва другой ніткі газаправода «Паўночны струмень». Як перадае «Радыё Польшча», пра гэта кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч заявіў у інтэрв'ю пасля сустрэчы з дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампэа.

Кіраўнік польскай дыпламатыі знаходзіцца ў Нью Ёрку, дзе пад ягоным кіраўніцтвам у аўторак на форуме Рады Бяспекі ААН прайшла дыскусія на тэму сітуацыі цывільнгага насельніцтва падчас узброеных канфліктаў.

У сувязі з гэтым міністр Чапутовіч звярнуў увагу, што Украіна ў 2014 годзе падпала пад расейскую ўзброеную агрэсію, ахвярамі якой сталі таксама цывільныя жыхары паўднёвага ўсходу гэтай краіны. Міністр Чапутовіч таксама нагадаў, што за апошнія гады ўзброеныя канфлікты шуганулі ў Афганістане, Рэспубліцы Конга, Іраку, Лібіі, Паўднёвым Судане, Самалі, Сірыі і Емэне. На ягоную думку ААН мае ўзмацніць ўздзеянне на стораны канфлікту з мэтай захавання міжнародных правілаў абароны цывільнага насельніцтва.

Закранаючы перамовы са сваім амэрыканскім візаві, міністр Яцэк Чапутовіч падкрэсліў, што Польшча і ЗША разглядаюць будаўніцтва па дне Балтыкі другой ніткі газаправода «Паўночны струмень-2» як пагрозу палітычнай і энэргетычнай стабільнасці ў Еўропе. Яцэк Чапутовіч і Майкл Пампэая сышліся ў меркаванні аб тым, што «Паўночны струмень» з'яўляецца інструментам палітычнага і эканамічнага націску на Еўропу з боку Расеі. Абодва палітыкі таксама асудзілі агрэсіўную, рэвізіянісцкай міжнародную палітыку Расеі.

З ініцыятывы Польшчы, якая паводле прынцыпу ратацыі прыняла 1 траўня старшынства ў Радзе Бяспекі ААН, на наступным тыдні ў Нью Ёрку пройдзе канферэнцыя, прысвечаная сітуацыі ва Украіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках