28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР прыстрашыла сарваць сустрэчу з Трампам

5
КНДР прыстрашыла сарваць сустрэчу з Трампам
Калаж: РБК-Україна

Гістарычны саміт мае адбыцца 12 чэрвеня ў Сінгапуры.

КНДР перагледзіць свае планы што да саміту з удзелам Кіма Чэна Ына і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў выпадку, калі Вашынгтон працягне "незаконныя і абуральныя дзеянні", паведамляе "Новое время".

Пра гэта ў чацвер, 24 траўня, заявіла намесніца міністра замежных спраў КНДР Чхвэ Сон Хі.

"Ці сустрэнуцца ЗША з КНДР у зале пасяджэнняў або сутыкнуцца з намі ў ядзерным супрацьстаянні - гэта цалкам залежыць ад выбару і паводзін ЗША", - цытуе заяву МЗС Yonhapnews.

У Пхеньяне дадалі, што "у выпадку, калі ЗША абразяць нашу добрую волю і працягнуць свае незаконныя і абуральныя дзеянні, нашае найвышэйшае кіраўніцтва перагледзіць свае планы што да саміту КНДР-ЗША".

Нагадаем, Паўночная Карэя скасавала перамовы высокага ўзроўню з паўднёвай стараной, прызначаныя на 16 траўня, праз вайсковыя манеўры ЗША і Паўднёвай Карэі.

Пазней кіраўніцтва КНДР заявіла, што з тых жа прычын сустрэча Кіма Чэна Ына і Дональда Трампа можа не адбыцца.

Паводле папярэдніх дамоўленасцяў, гістарычны саміт двух лідэраў мае адбыцца 12 чэрвеня ў Сінгапуры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках