25 красавiка 2024, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр заснавальнік беларускай кампаніі «Анега» Сяргей Мета

17
Памёр заснавальнік беларускай кампаніі «Анега» Сяргей Мета
Сяргей Мета
ФОТА: ФОТА: DRIVEMEDIA

Бізнэсоўца не стала на 52-м годзе жыцця.

Сёння памёр выдатны беларускі бізнэсовец, заснавальнік кампаніі «Анега» Сяргей Мета. Kyky даведаўся пра дрэнныя навіны ад некалькіх крыніц. Бізнэсоўца не стала на 52-м годзе жыцця.

Сяргей Мета заснаваў кампанію для вырабу чыпсаў амаль 17 гадоў таму, у інтэрв'ю ён казаў, што паспрабаваў сябе ў 14 тыпах бізнэсу, і толькі гэты, 15-ы, стаў для яго паспяховым. Сапраўды, кампанія «Анега» да апошняга часу была адной з самых прыкметных, прыбытковых і крэатыўных на беларускім рынку.

Дзякуючы ёй Мета доўгі час (да 2016 года ўключна) ўваходзіў у топ-200 самых паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі. Але ўвосень 2017 года пасля таго, як кампанія ўвяла ў дзеянне вытворчасць у Калодзішчах, у «Анегі» пачаліся фінансавыя цяжкасці. Дайшло да таго, што старшыня назіральнай рады Silvano Fashion Group (які валодае ў тым ліку фабрыкай «Мілавіца») Томас Тоал атрымаў кантрольную дзель у «Анезе». Пасля гэтай угоды Сяргей фактычна перастаў гутарыць з прэсай.

Сяргей меў чацвёра дзяцей. Мы ведаем, што перад смерцю ён абтэлефанаваў сяброў і развітаўся з блізкімі. Ён цяжка хварэў - у бізнэсоўца дыягнаставалі рак. Больш драбніц пакуль няма.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках