24 красавiка 2024, Серада, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: «Справа прафзвязаў» складаецца з 11 тамоў

1
Генадзь Фядыніч: «Справа прафзвязаў» складаецца з 11 тамоў
Генадзь Фядыніч
ФОТА: GAZETABY.COM

Лідэры прафзвязу далей знаёмяцца з крымінальнай справай.

«Мы далей знаёмімся ў Следчым камітэце з матэрыяламі нашай крымінальнай справы, - распавёў сайту palitviazni.info лідэр незалежнага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч. - Тэрмін азнаямлення - да 8 чэрвеня. Пасля гэтага справа пойдзе ў пракуратуру, а далей - у суд».

Са слоў Фядыніча, уся справа складаецца з 11 тамоў, у кожным томе - больш як 300 старонак.

«Пакуль прачытаў толькі чатыры тамы, - кажа Генадзь Фядыніч. - Два тамы складаюць толькі экспэртызы. Забралі ж нашы кампутары, флэшкі, аналізавалі гэта. Дарэчы, у мяне да іх пытанне, калі вы ўжо зрабілі экспэртызу, калі расследаванне скончанае, то чаму гэтую тэхніку нам не вяртаеце? Навошта ўскладняюць працу прафзвязу? У следчых на гэта адзін адказ - пасля суду».

На думку Фядыніча, суд можа адбыцца ўжо ў канцы наступнага месяца або ў ліпені.

«Пакуль жа штодзень хаджу да следчых, і з раніцы да абеду вывучаю справу, - дадае лідэр прафзвязу РЭП. - Тое ж самае робіць і Ігар Комлік».

Нагадаем, што Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай супраць яго і старшыні прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча паводле ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў на вельмі вялікую суму). 2 кастрычніка 2017 году Ігар Комлік быў вызвалены з следчага ізалятара пад падпіску аб нявыездзе.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, сума «нявыплачаных падаткаў» складае 22.867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках