29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што не так з Акадэміяй кіравання пры Лукашэнку

12
Што не так з Акадэміяй кіравання пры Лукашэнку
ФОТА: OPENBELARUS.RU

Дыктатар змяніў рэктара ВНУ, узнагародзіўшы ўстанову крытыкай.

Udf.by распавядае, аб чым кіраўнік Беларусі не згадаў.

Прызначаючы рэктарам Акадэміі кіравання пры Лукашэнку Генадзя Пальчыка, былога старшыню Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Лукашэнка выказаў незадаволенасць сістэмай адукацыі ў ВНУ і запатрабаваў запрашаць туды «больш людзей з эканамічным або юрыдычным ухілам».

Якія яшчэ хібы, так ці інакш, былі звязаны з ВНУ?

Навучанне ў Акадэміі кіравання для шмат каго было фармальнасцю

У ВНУ накіроўваюць з кіраўнікоў міністэрстваў, выканкамаў, судоў, Нацбанка, КДБ, ФПБ, БРСМ. Мяркуецца, што гэта пацверджанне таго, што чалавек уваходзіць у кадравую абойму улад. Напраўду ж выходзіла, што шмат якія слухачы былі перадпенсійнага веку – ці паспеюць яны ўжыць атрыманыя веды?

Ды і ва ўзроўні ведаў шмат хто сумняваецца. У сеціве можна сустрэць абураныя каментары аб дрэннай працы выпускнікоў акадэміі. Адвучыўшыся на загад і за бюджэтныя грошы, яны саступаюць пры параўнанні з выпускнікамі іншых ВНУ.

Памыліліся пры прызначэнні папярэдняга рэктара

Да 2014 года Акадэмію кіравання пры Лукашэнку узначальваў Анатоль Маразевіч, які раптоўна памёр у 66 гадоў. На ягонае месца прызначылі 38-гадовага гісторыка і былога дэпутата Марата Жылінскага.

ФОТА: PAC.BY

Што новы кіраўнік «не цягне», зразумелі даволі хутка. З улікам усіх нараканняў Марат Жылінскі здолеў затрымацца ў крэсле рэктара толькі чатыры гады. Некаторыя ягоныя ініцыятывы выглядалі даволі дзіўнымі. Напрыклад, калі ў красавіку Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў не ўнікаць стасункаў з журналістамі дзяржаўных СМІ, Жылінскі заявіў, што ягоная ВНУ навучыць кіраўнікоў выступаць перад камерай.

Звальненне маладога 42-гадовага кіраўніка – распіска Адміністрацыі Лукашэнкі ў тым, што была дапушчаная сур'ёзная памылка.

Хіба з ангельскай мовай

Яшчэ год таму Лукашэнка абураўся: кіраўнікі выходзяць з Акадэміі з невысокім узроўнем ведання ангельскай мовы:

«Гэта ж абы-што, што сёння дзяржаўныя службоўцы праз тлумача гутараць са сваімі аднагодкамі за мяжой, экспэртамі ды іншымі».

У ВНУ кіраўніка краіны як быццам не чулі. Ацаніце наступную сітуацыю. На пачатку гэтага года Акадэмія кіравання пры Лукашэнку ўвяла ў дзеянне новы сайт. Рэктар Марат Жылінскі заявіў:

«Нам важна, каб нас бачылі, і не толькі на пляцоўцы Беларусі, але і ў СНД, у Еўразійскім саюзе, а таксама ў свеце».

Але прамінула чатыры месяцы, а ў сайта так і засталася адзіная версія – расейскамоўная. Ні ангельскай, ні беларускай версій пакуль так і не з'явілася.

Супрацоўніца Акадэміі дапамагла абвінавачванню супраць Ганны Шарэйкі

У 2014 годзе Камітэт дзяржаўнага кантролю папрасіў Акадэмію кіравання даць экспэртныя высновы аб дзейнасці Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, сярод іншага, аб працэдуры правядзення таргоў для закупу кармоў.

Дацэнтка кафедры цывільнага і гаспадарчага права Акадэміі кіравання Юлія Амяльчэня пасля праверкі паведаміла, што былі парушаныя прынцыпы конкурсу, паведамляў Sputnik. Кіраўніцтва птушкафабрыкі з гэтым было не згоднае, але дырэктарка Ганна Шарэйка патрапіла на два гады за краты, а Юлія Амяльчэня стала сведкай з боку абвінавачання.

На судзе супрацоўніца Акадэміі заявіла: «Можна паставіць пад сумнеў, што кіраўніцтва фабрыкі дзейнічала ў інтарэсах прадпрыемства».

Закончыўся суд тым, што абвінавачванне прызнала адсутнасць матэрыяльнай шкоды ў справе, хоць і засталося пры меркаванні, што дзеянні абвінавачаных прычынілі шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам. Ганна Шарэйка, якую шмат хто ўважае за невінаватую, вярнулася да кіраўніцтва птушкафабрыкі, якая за час яе адсутнасці стала несці страты.

ФОТА: PAC.BY

Якая будучыня чакае Акадэміі кіравання за ?

Аб гэтым можна меркаваць з выказванняў Лукашэнкі. З аднаго боку ён запатрабаваў «цалкам перамяніць сістэму адукацыі» ў Акадэміі. І пры гэтым Лукашэнка сказаў:

«Трэба вызначыцца, перш за ўсё, чаго мы хочам ад Акадэміі кіравання. Калі вызначымся, зразумеем, каго мы маем рыхтаваць».

Застаецца здагадвацца, як можна змяніць сістэму адукацыі ў ВНУ, не ведаючы, што ў выніку мае выйсці. Мяркуючы з усяго, у дзейнасці Акадэміі будзе зроблена яшчэ багата памылак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках