28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны журналіст з Глыбокага мерыцца бараніць свае правы ў ААН

1
Незалежны журналіст з Глыбокага мерыцца бараніць свае правы ў ААН
Зміцер Лупач
ФОТА: «Радыё Свабода»

Сёлета журналіста-фрылансэра Змітра Лупача судзілі ўжо чатыры разы.

Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу незалежнага журналіста з Глыбокага Змітра Лупача. Суддзя Святлана Іванова гэтым разам не скасавала штраф 35 базавых адзінак, які прысудзіў журналісту суддзя Глыбоцкага суду Андрэй Тарасевіч, перадае «Радыё Рацыя».

Мінулы раз Віцебскі суд скасаваў штраф, прысуджаны журналісту Шаркоўшчынскім судом. Са слоў Змітра Лупача, тады абласны суд хоць і скасаваў прысуд першай інстанцыі, але яго не апраўдаў. Таму цяпер ён ужо не спадзяваўся на станоўчы вырак.

- Не было надзей, і Віцебскі суд мяне не апраўдаў. У пастанове напісана, што я прызнаны вінаватым. Я насіў у канцылярыю заяву, каб мне вярнулі дзяржаўны збор. Заяву прынялі, але сказалі, што шанцаў няма, бо суд мяне не апраўдаў, а скасаваў прысуд, бо скончыліся тэрміны. А гэта не з'яўляецца рэгабілітацыйнымі абставінамі, - распавёў журналіст.

Сёлета журналіста-фрылансэра Змітра Лупача судзілі чатыры разы на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КоАП. За супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат» яго ўжо штрафавалі суды Пастаўскага, Докшыцкага, Шаркоўшчынскага і Глыбоцкага раёнаў.

На чарзе яшчэ адзін суд у Докшыцах за сюжэт пра вываз смецця. Але журналіст не ладзіцца здавацца, а будзе падаваць чарговую скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках