24 красавiка 2024, Серада, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Авіяцыя ЗША нанесла ўдар па войсках Асада

2
СМІ: Авіяцыя ЗША нанесла ўдар па войсках Асада

Загінулі 12 чалавек.

Прынамсі 12 чалавек загінулі ў выніку авіяўдару па падраздзяленнях урадавай арміі Сірыі ў правінцыі Дэйр-эз-Зор на ўсходзе краіны. Пра гэта паведамляе агенцтва France Press са спасылкай на Сірыйскі цэнтр маніторынгу правоў чалавека.

Паводле звестак праваабаронцаў, ні адзін з загінулых не быў грамадзянінам Сірыі. Больш падрабязнай інфармацыі арганізацыя не падала, паведамляе «Радыё Свабода».

Раней дзяржаўныя сірыйскія СМІ паведамілі, што самалёты міжнароднай кааліцыі, якую ўзначальвае ЗША, атакавалі пазіцыі арміі Сірыі. Агенцтва Reuters удакладняе, што авіяўдары былі нанесеныя побач з мяжой з Іракам.

Міністэрства абароны ЗША заявіла, што не валодае інфармацыяй пра магчымыя авіяўдары. У Мінабароны Расеі сказалі, што паведамленні пра атаку кааліцыі не адпавядаюць рэчаіснасці.

У лютым у выніку бою з курдскімі фармаваннямі, падтрыманымі авіяцыяй ЗША, у Сірыі загінулі, паводле сцвярджэнняў розных крыніц, ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў байцоў праўладных сілаў. Большасць з іх – як сцвярджаецца – былі грамадзянамі Расеі.

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа заявіў, што ў баі загінула "пара сотняў расейцаў". МЗС Расеі заявіў, што загінуць маглі блізу 5 расейцаў, якія не з'яўляюцца вайскоўцамі рэгулярнай расейскай арміі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках