24 красавiка 2024, Серада, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі дзве жанчыны абвесцілі галадоўку праз бяздзейнасць камунальнікаў

3
У Гомелі дзве жанчыны абвесцілі галадоўку праз бяздзейнасць камунальнікаў
ФОТА: «Радыё Свабода»

Гамяльчанкі выпрабавалі ўсе магчымыя рэсурсы для развязання жыллёвых праблемаў, якія стварылі ім улады.

24 траўня жыхаркі Гомеля 33-гадовая Алена Грынько і 48-гадовая Аксана Філіпенка абвесцілі бестэрміновую галадоўку. Адпаведную заяву жанчыны падалі ў адміністрацыю Навабеліцкага раёна горада, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мы ўжо выпрабавалі ўсе магчымыя рэсурсы для развязання жыллёвых праблемаў, якія стварылі нам улады Гомеля. Былі на прыёмах і ў “мэра”, і ў “губернатара”, і ў памочніка Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці – выніку ніякага», – пішуць заяўніцы.

Паводле сцвярджэння галадоўніцаў, жыхары дома № 14 вуліцы Урыцкага апынуліся ў небяспечным становішчы. Будыніна не мела капітальнага рамонту з моманту пабудовы ў 1967 годзе. Жыллёва-камунальная служба замяніла электраправодку без тэхнічнага праекта. Электраэнэргія перыядычна знікае. Людзі баяцца пажару, як у «Зімовай вішні» у расейскім горадзе Кемераве. Дом № 14 раней належаў чыгунцы. 90 адсоткаў кватэраў у ім прыватызаваныя.

Прыняўшы гэты дом у гарадскую камунальную ўласнасць, улады зрабілі яго інтэрнатам. Прыватызаваную кватэру Алены Грынько раённая адміністрацыя праз суд пакінула без кухні, ванны, прыбіральні і патрабуе цяпер выкупіць усё гэта за 18,7 тысячы рублёў. А ў маладой сям'і ў кватэры два інваліды – сын і састарэлая маці Алены.

Жыхары дома не могуць заключыць прамыя дамовы з энэргетыкамі на забеспячэнне кватэраў, бо раённае камунальнае прадпрыемства гэта зрабіла ад свайго імя як для інтэрната.

Галадоўніцы мяркуюць, што такім чынам ажыццяўляюцца карупцыйныя схемы папаўнення прыбыткаў камунальнікаў і ўзбагачэння за кошт жыхароў, а тым часам дом паўстагоддзя стаіць без належнага рамонту.

Аксана Філіпенка паведаміла, што яны з Аленай Грынько дамагаюцца сустрэчы з Лукашэнкам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках