24 красавiка 2024, Серада, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Паралімпійскага камітэта пра карупцыйны скандал: Гэта не лезе ні ў якія вароты

2
Кіраўнік Паралімпійскага камітэта пра карупцыйны скандал: Гэта не лезе ні ў якія вароты
АЛЕГ ШЭПЕЛЬ

Алег Шэпель апавёў пра хабар $ 15 тысячаў.

Кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель пракаментаваў для "Прэсбола" інфармацыю пра затрыманне дырэктаркі "Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі ў Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх відах спорту":

– Падчас Паралімпіяды ў Пхенчхане да мяне дайшлі нядобрыя чуткі. Я тады арганізаваў сход з удзелам трэнераў, дапаможнага персаналу, лекараў, дзяржтрэнераў і сказаў ім: "У мяне ёсць інфармацыя, што нехта нешта з вас патрабуе.

Не ганьбіце паралімпійскі спорт. Не дай бог я даведаюся, што хто-небудзь нават не бярэ, а дае – зраблю ўсё, каб гэтыя людзі ў паралімпійскім спорце не працавалі. Хай нават рэспубліканскі цэнтр, пра які ідзе гаворка, з'яўляецца структурай Міністэрства спорту, а не паралімпійскага камітэта".

Прыехаў і даклаў міністру пра тое, што правёў сход. І ўсё роўна ўжо потым адбываецца такое. Гэта ўжо не лезе ні ў якія вароты. Я ж усё сказаў расейскай мовай. Як яшчэ ім трэба было пра гэта казаць?!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках