19 красавiка 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мапа бясплатных кропак Wi-Fi Менска з'явілася ў сеціве

2
Мапа бясплатных кропак Wi-Fi Менска з'явілася ў сеціве

На мапе пазначаныя 115 кропак доступу, якія ўжо функцыянуюць.

Бясплатны Wi-Fi у Менску даступны больш чым у ста лакацыях, аб'яднаных у сетку Free Wi-Fi Minsk. Падрабязную мапу падлучэнняў апублікавала кампанія "Справавая сетка", паведамляе БЕЛТА. Мапа даступная паводле спасылкі bn.by.

На ёй пазначаныя 115 кропак доступу да грамадскага Wi-Fi, якія ўжо функцыянуюць, у асноўным яны размешчаныя ў гандлёвых цэнтрах, кавярнях, аддзяленнях банкаў, на аўтазаправачных станцыях. Мапа будзе дапаўняцца са з'яўленнем новых лакацый.

"Цяпер наша кампанія рэалізуе шэраг праектаў для пашырэння сеткі. Праз некалькі месяцаў пункты доступу на станцыях метро "Кастрычніцкая" і "Купалаўская" таксама з'явяцца на мапе Free Wi-Fi Minsk", – адзначылі ў "Справавой сетцы".

Акрамя таго, карыстальнікі мапы могуць пазнаёміцца з першымі кропкамі рэгіянальных сетак грамадскага Wi-Fi, якія будуюцца – у Берасці, Віцебску, Гародні, Магілёве і Маладзечне. У перспектыве яны будуць аб'яднаныя ў сетку Free Wi-Fi BY. Правайдар Free Wi-Fi Minsk на сёння не абмяжоўвае карыстальнікаў часам падлучэння да інтэрнэту і хуткасцю доступу (яна залежыць толькі ад прапускной здольнасці каналу).

Зручнасць яшчэ і ў адзінай аўтэнтыфікацыі. Карыстальнік праходзіць гэтую працэдуру толькі аднойчы і надалей можа ў любой з лакацый адразу падлучацца да сеткі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках