19 красавiка 2024, Пятніца, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Поўны маршрут расейскага «Бука», які збіў МН17

12
Відэафакт: Поўны маршрут расейскага «Бука», які збіў МН17

Міжнародная следчая група падала доказ віны Расеі.

Відэа было прадэманстраванае на прэс-канферэнцыі ў Гаазе. Рэканструяваць дакладны маршрут руху тэхнікі дапамаглі фота і відэа і іхняе параўнанне з выявамі ў сэрвісе Google Street View, паведамляе "Гордан". Ідэнтыфікаваць "Бук" змаглі дзякуючы ягоным унікальным асаблівасцямі. У JIT паведамілі, што "Бук" быў на ўзбраенні 53-й зенітнай ракетнай брыгады пад Курскам.

23 чэрвеня 2014 года ён у складзе калоны ваеннай тэхнікі выправіўся ў паўднёвым кірунку. Калона рухалася па трасе Р298, потым па дарозе Р188. Ёсць запіс, на якім тэхніка знаходзіцца за 25 км ад украінскай мяжы. "Бук" таксама неаднаразова фіксавалі на фота і відэа 17 і 18 ліпеня 2014 года ў час яго транспартавання па тэрыторыі Украіны.

Boeing 777, што ажыццяўляў рэйс MH17 (Амстэрдам – Куала-Лумпур), пацярпеў крушэнне 17 ліпеня 2014 года блізу Тарэза Данецкай вобласці. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце. 193 з іх былі грамадзянамі Нідэрландаў.

Згодна з высновамі камісіі, якая расследуе катастрофу, рэйс MH17 быў збіты з комплексу "Бук", прывезенага з Расеі, з тэрыторыі, падкантрольнай прарасейскім баевікам. Пасля крушэння самалёта "Бук" вярнулі ў РФ. Пры гэтым камісія заявіла, што звесткі пра дачыненне да катастрофы Расеі як дзяржавы пакуль не выяўленыя.

Паводле звестак Bellingcat і СБУ, дастаўку комплексу "Бук" на Данбас арганізаваў афіцэр расейскай арміі Сяргей Дубінскі (Хмурны).

24 траўня 2018 года ў Міжнароднай следчай групе (JIT) заявілі, што малайзійскі самалёт быў збіты з "Бука", які прыбыў на непадкантрольную Украіне тэрыторыю з Курскай вобласці РФ, дзе базуецца 53-я брыгада ўзброеных сілаў РФ. Устаноўка выехала ва Украіну ў складзе канвою з 50 адзінак ваеннай тэхнікі, у якой было шэсць ЗРК "Бук". Следчыя склалі храналагічны шлях канвою з Курска.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках