18 красавiка 2024, Чацвер, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракапеня зноў заплаціў рэкордны падаходны падатак

8
Пракапеня зноў заплаціў рэкордны падаходны падатак
ВІКТАР ПРАКАПЕНЯ
ФОТА: FACEBOOK

ІТ-прадпрымальнік задэклараваў прыбытак памерам 58,9 мільёна беларускіх рублёў за 2017 год.

Пра рэкордную суму задэклараваных прыбыткаў фiзiчнай асобы паведамілі ў ІМПЗ у Менску. Паводле інфармацыі naviny.by, менавіта Віктар Пракапеня паказаў такую суму ў дэкларацыі аб прыбытках.

Сума падаходнага падатку склала 7 млн беларускіх рублёў або блізу 3,5 млн даляраў.

Усяго ў Менску 11,7 тысячы фізічных асобаў падалі дэкларацыі аб прыбытках у 2017 годзе. Паводле вынікаў пераразліку 7,8 тыс. грамадзянаў налічаны да выплаты падаходны падатак памерам 36,4 млн рублёў, 330 грамадзянам падаходны падатак памерам 993 тыс. рублёў вернуты ў сувязі з прадастаўленнем падатковых вылікаў.

Пракапеня не першы год становіцца найбуйнейшым плацельшчыкам падатку на прыбыткі для фізічных асобаў. Так, у 2016 годзе бізнэсмэн выплаціў падаходны падатак памерам больш за 1,4 млн даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках