29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Севярынец: Дыялог Захаду з Лукашэнкам без спынення рэпрэсій непрымальны

4
Павал Севярынец: Дыялог Захаду з Лукашэнкам без спынення рэпрэсій непрымальны
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: BELARUSPARTISAN.ORG

Наконт беларускага рэжыму не павінна быць ніякіх ілюзій.

У Менску прайшоў праваабарончы форум "Свабоду палітвязням". Паводле словаў сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, ён быў прымеркаваны да "Менскага дыялогу", на якім прадстаўнікі Еўрапейскіх дэмакратычных краінаў вядуць дыскусію як з чальцамі беларускай грамадзянскай супольнасці, так і з прадстаўнікамі ўладаў, у тым ліку з Лукашэнкам, паведамляе "Радыё Рацыя".

І на гэтым мерапрыемстве не гучыць тэма палітвязняў, рэпрэсіяў, правоў чалавека ў Беларусі, – канстатаваў Павал Севярынец.

– Мы мяркуем, што без вызвалення палітычных зняволеных, без спынення рэпрэсій – дыялог Захаду з рэжымам Лукашэнкі непрымальны. Мы звяртаемся да ўсіх праваабаронцаў, палітыкаў, дыпламатаў, у першую чаргу еўрапейскіх, бо наконт беларускага рэжыму ілюзіяў у нас няма.

Перадумовай дыялогу мусіць быць вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій. У 2015 годзе 6 палітвязняў былі вызваленыя і пачаўся дыялог. Мы разумеем і мы падтрымліваем. Але на сёння ў Беларусі ўжо 9 палітычных зняволеных.

Павал Севярынец нагадаў, што прадстаўнікі грамадскасці называюць палітвязнямі Святаслава Барановіча, Міхала Жамчужнага, Змітра Паліенку, Алеся Юркойця, Тараса Аватарава, Вадзіма Бойку, Іллю Валовікa, Змітра Ціхановіча, Піліпа Іванова. Чакаюць суду кіраўнікі прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік.

"І ў гэтай сітуацыі дзіўна чуць нейкія размовы пра лібералізацыю і супрацоўніцтва беларускага рэжыму з дэмакратычным Захадам. На наш погляд, гэта непрымальна", – падкрэсліў Павал Севярынец.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках