19 красавiка 2024, Пятніца, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва распрацавала план па памяншэнні чэргаў на літоўска-беларускай мяжы

5
Літва распрацавала план па памяншэнні чэргаў на літоўска-беларускай мяжы

Літоўцы плануюць мадэрнізаваць пункт пропуску «Мядзінінкай» і пазбавіцца ад чэргаў на мяжы.

Літоўскі ўрад распачне шэраг захадаў, каб пазбавіцца ад чэргаў на літоўска-беларускай мяжы. Між іншым, плануецца правесці мадэрнізацыю пункта пропуску «Мядзінінкай» (сумежны бок - «Каменны Лог»). Пра гэта на канферэнцыі, якая прайшла на выставе БАМАП, паведаміў прэзідэнт Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозчыкаў LINAVA Мікенас Эрландас, паведамляе tut.by.

Прэзідэнт LINAVA адзначыў, што цяпер перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы - праблема не толькі для літоўцаў і беларусаў, але і для перавозчыкаў, якія едуць транзітам, загружаюцца або разгружаюцца ў тэрміналах Літвы. Гэтае пытанне ўздымаў Клайпедскі марскі порт і адпраўнікі грузаў.

- Паводле нашых звестак, пры выездзе на памежныя пункты «Каменны лог» - «Мядзінінкай» грузавікам у сярэднім трэба чакаць сваёй чаргі блізу 22 гадзін. Праз гэта перавозчыкі не могуць своечасова выконваць свае абавязанні перад кліентамі, з'яўляюцца дадатковыя фінансавыя страты, - канстатаваў Мікенас Эрландас.

Паводле звестак LINAVA, рэальная прапускная здольнасць «Мядзінінкая» - 324 грузавыя аўтамабілі ў дзень. Гэта менш за прапускную здольнасць, закладзеную праектам. У літоўскай асацыяцыі ўважаюць, што калі б на «Мядзінінкай» прапускалі столькі аўто, колькі заяўлена паводле праекта, чэргаў з грузавікоў не было б.

Пры гэтым на сумежным баку, у пункце пропуску «Каменны Лог», прапускная магчымасць складае 1000 грузавікоў у дзень.

- Мы былі на месцы, глядзелі як працуюць літоўскія мытнікі і памежнікі. Відаць, што няма аператыўнасці кантролю. На «Мядзінінкаі» не поўнасцю ўкамплектаваныя змены: на КПП замест 21 чалавека, працуюць толькі 14-15. Памежныя службы не маюць адзінай інфармацыйнай сістэмы. Пункт не адпавядае сённяшнім плыням транспарту, ён быў мадэрнізаваны 20 гадоў таму.

Мікенас Эрландас адзначыў, што гэтае пытанне мытны дэпартамент самастойна не вырашыць, таму яно ўжо паднімалася на вышэйшым узроўні.

- Цяпер у Літве разглядаецца праект закона аб змене статута памежнай службы. Канцлер Літвы ў лютым 2018 года даручыў міністэрствам прыняць захады па развязанню пытанняў прастою на мяжы. Тыя ў сваю чаргу падрыхтавалі план, па якім службовых асоб з іншых пунктаў будуць камандзіраваць у «Мядзінінкай», наладзіцца абмен паўнамоцтваў паміж мытнікамі і памежнікамі, каб яны маглі выконваць функцыі адзін аднаго, будуць устаноўлены часовыя будынкі, палепшаць IT-сістэму.

Таксама запланавана мадэрнізацыя пункта пропуску «Мядзінінкай», да яе плануюць прыступіць у 2019 годзе, а скончыць - праз тры гады. Пастанова аб мадэрнізацыі ўжо ўзгоднена, але дакладнага праекта яшчэ няма.

- Першым этапам будзе пашырана «рыльца» і павялічаная колькасць палос для грузавога транспарту. У другую чаргу - рэканструююць пляцоўку чаканні. Па праекце прапускная здольнасць «Мядзінінкая» будзе 6 тысяч аўтамабіляў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках