28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус за два тыдні выйграў у покер $367 тысяч

6
Беларус за два тыдні выйграў у покер $367 тысяч
ІГАР СОЙКА

Ігар Сойка зарабіў свае грошы на турніры Mediterranean Poker Cup, які праходзіў на Кіпры.

Беларускі пакерыст Ігар Сойка за два тыдні з 7 да 14 траўня выйграў у суме блізу 367 тысяч даляраў. Іх ён зарабіў на турніры Mediterranean Poker Cup, які праходзіў у кіпрскім горадзе Кірэнія, паведамляе belmir.by.

Спачатку 7 траўня Ігар заняў чацвёртае месца ў Warm Up, атрымаўшы 18,2 тысячы даляраў прызавых. Затым 10 траўня стаў першым у Main Event, за што яму ўручылі 288,5 тысячы. І нарэшце, 14 траўня трапіў на чацвёртую прыступку ў High Roller Event 8-Max, узяўшы 60,3 тысячы.

Паводле звестак thehendonmob.com, дагэтуль Сойка выйграў на турнірах у «жывым» покеры больш за 3,2 млн даляраў. У рэйтынгу сярод усіх беларускіх гульцоў ён займае другое месца пасля Мікіты Бадзякоўскага, паказчык якога - 9,2 млн.

Нагадаем, што Бадзякоўскі зусім нядаўна атрымаў у якасці прызавых самую буйную суму ў сваёй кар'еры - 2,5 млн даляраў. Яна таксама з'яўляецца самым вялікім выйгрышам для беларускага «жывога» покера.

Дадамо, што інфармацыя аб выйгрышах гульцоў у покер не адлюстроўвае іх рэальны асабісты грашовы баланс. Па-першае, нават пры выйгрышы з атрыманай у выніку сумы заўсёды варта адняць суму ўступнага ўнёску, якую ўносіць гулец.

Па-другое, нярэдкія выпадкі, калі крыніцай сродкаў унёску з'яўляюцца інвестары, таму гульцу дастаецца толькі частка прызавых. Па-трэцяе, на кожны выйгрыш даводзіцца шэраг пройгрышаў, якія застаюцца «за кадрам», але гулец пры гэтым страчвае суму ўнёску.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках