20 красавiка 2024, Субота, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Макрон на перамовах абмеркавалі Украіну, Іран, Сянцова і Сярэбранікава

6
Пуцін і Макрон на перамовах абмеркавалі Украіну, Іран, Сянцова і Сярэбранікава
Фота: Kiril Kudryavtsev/AP

Прэзідэнт Францыі і расейскі правадыр правялі перамовы ў рамках Пецярбуржскага эканамічнага форуму.

Эмануэль Марон і Уладзімір Пуцін абмеркавалі пытанні барацьбы з кіберзлачыннасцю і выкананне Менскіх дамоўленасцяў аб урэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны.

Акрамя таго, падчас сустрэчы абмяркоўвалася тэма галадоўкі ў расейскай турме ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова і затрыманне расейскага рэжысёра Кірыла Сярэбранікава, заявіў Макрон на брыфінгу аб выніках перамоў.

"Мы гаварылі аб правах чалавека падчас нашых перамоў, былі згаданыя многія пытанні, у тым ліку спадар Сянцоў... Сярэбранікаў, які таксама прымусіў многіх мабілізавацца. Я казаў прэзідэнту, што гэта два вельмі адчувальныя пытанні для нашай краіны, бо інтэлектуальная эліта вельмі ўстурбаваная,"- сказаў прэзідэнт Францыі. "Я не кірую сістэмай юстыцыі гэтай краіны, але мы можам праводзіць шчыры, адкрыты дыялог", - цытуе Макрона “Радыё Свабода”.

Пуцін у адказ на пытанне французскага журналіста сказаў, што асуджаны ў Расеі да 20 гадоў пазбаўлення волі ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў "быў асуджаны за падрыхтоўку тэрактаў", і нагадаў пра арыштаванага на Украіне карэспандэнта РІА Навіны Кірыла Вышынскага.

Падчас сустрэчы, якая доўжылася больш за тры гадзіны, таксама абмяркоўваўся выхад ЗША з іранскай ядзернай угоды. Макрон падкрэсліў, што неабходна стварыць такія ўмовы, каб Тэгеран выконваў свае абавязанні ў рамках пагаднення. Паводле слоў прэзідэнта Францыі, еўрапейскія краіны павінны зрабіць усё, каб іх кампаніі захавалі сваю прысутнасць у Іране, нягледзячы на санкцыі Злучаных Штатаў. Сярод тэм перамоў была Сірыя - Макрон адзначыў, што ў развязанні канфлікту павінны ўдзельнічаць усе рэгіянальныя дзяржавы.

Таксама на сустрэчы лідараў дзвюх краін былі падпісаныя пагадненні аб супрацоўніцтве Расеі і Францыі ў галіне культурнай спадчыны і мірнага выкарыстання атамнай энэргіі. Са слоў Макрона, Масква і Парыж павінны абараняць шматбаковы падыход да міжнародных стасункаў. Макрон адзначыў, што ён усведамляе значную ролю Расеі ў некаторых міжнародных пытаннях.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках