25 красавiка 2024, Чацвер, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Кубку Беларусі ў «Стайках» зафіксаваныя тры станоўчыя допінг-пробы

На Кубку Беларусі ў «Стайках» зафіксаваныя тры станоўчыя допінг-пробы
Фото с сайта mgfso.ru

У пробах штангістаў зафіксаваныя не анаболікі, а сляды стымулятара радыёлы.

Красавіцкі Кубак Беларусі ў цяжкай атлетыцы, што праходзіў у спарткомплексе "Стайкі", прынёс беларускай штанзе яшчэ тры станоўчыя допінг-пробы, піша pressball.by.

Інфармацыя ў святле апошніх прадпісанняў ІВФ удвая больш трывожная, каб праігнараваць яе і не даведацца падрабязнасці. Чаму ўдвая, крыху пазней, а пакуль - толькі факты.

Са звестак "ПБ", гаворка ідзе пра Аляксандру Мірэнкаву (1999 года нараджэння), Аліну Шчэпанаву (2000) і Арцёма Данільчыка (2000). Усе яны - выхаванцы Магілёўскай вучэльні алімпійскага рэзерву (МДВАР), як вынікае са спісачнага складу нацыянальнай каманды на 2018 год, размешчанага на сайце Беларускага цяжкаатлетычнага звязу (БЦЗ).

Адтуль жа можна даведацца, што адказнасць за падрыхтоўку гэтых спартоўцаў нясе трэнерская брыгада, куды ўваходзяць Анатоль Лабачоў, Валянцін Кароткін і Аляксандр Ганчароў. Іх прозвішчы тут падаць неабходна, бо наўрад ці дарэчы казаць аб самаўпраўстве саміх спартоўцаў і бессістэмнасці ўжывання забароненых прэпаратаў, калі ўсе тры выпадкі лакалізаваныя ў адной спартыўнай школе.

У пробах, узятых НАДА Беларусі, зафіксаваныя не анаболікі, а сляды стымулятара радыёлы - адаптагена расліннага паходжання, які падвышае супраціў арганізма да стомы.

Выканкамам ІВФ крыху больш за месяц таму пры падтрымцы МАКа пайшоў на беспрэцэдэнтныя захады, ад якіх наша каманда ўжо пацярпела. Яна мае права разлічваць на найбліжэйшых Гульнях у Токіё толькі на мінімальную квоту на два чалавекі (адзін мужчына і адная жанчына). Такі секвестр закрануў усе каманды, чые прадстаўнікі з 2008 года больш за дваццаць разоў парушалі антыдопінгавыя правілы. У гэты апальны шэраг, дарэчы, таксама патрапілі Азербайджан, Арменія, Казахстан і Расея.

На гэтым, зрэшты, навацыі не заканчваюцца. Акрамя санкцый за былыя грахі, прадугледжаныя яшчэ і іншыя. Так, калі ў кваліфікацыйны прамежак часу з 1 лістапада 2018 года да 30 красавіка 2020 года якая-небудзь краіна запрацуе тры і больш станоўчыя пробы, ва ўдзеле яе спартоўцаў у Алімпіядзе можа быць адмоўлена, а сяброўства федэрацыі - прыпыненае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках