29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Дзерыпаска выйшаў з рады дырэктараў кампаніі «Русал»

1
Алег Дзерыпаска выйшаў з рады дырэктараў кампаніі «Русал»
АЛЕГА ДЗЕРЫПАСКА
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Рада дырэктараў спрабуе выратаваць кампанію ад санкцый ЗША.

Алег Дзерыпаска пакінуў раду дырэктараў "Русала" праз санкцыі ЗША. Паведамленне пра гэта размешчанае на сайце Ганконжскай біржы, піша "Радыё Свабода".

"У працяг намаганняў, зробленых кіраўніцтвам кампаніі для абароны яе інтарэсаў і інтарэсаў акцыянераў пасля ўвядзення санкцый ЗША, Алег Дзерыпаска, невыканаўчы дырэктар, падаў у адстаўку з 25 траўня 2018 года", - гаворыцца ў заяве "Русала".

Акрамя таго, напярэдадні стала вядома, што раду дырэктараў кампаніі пакінуць сямёра прадстаўнікоў Дзерыпаскі, у адстаўку таксама сышла гендырэктарка "Русала" Аляксандра Бурыка. Адстаўкі кіраўнікоў сталі часткай стратэгіі для вываду кампаніі з-пад санкцый.

"Русал" і іншыя звязаныя з расейскім мільярдэрам Алегам Дзерыпаскам кампаніі патрапілі пад амерыканскія санкцыі ў пачатку красавіка. За гэты час кошт акцый "Русала" абрынуўся напалову. Мінфін ЗША паабяцаў разгледзець пытанне аб зняцці санкцый, калі дзель Дзерыпаскі ў кампаніях будзе складаць менш за 50 адсоткаў. Бізнэсовец ужо пакінуў раду дырэктараў En+ - аднаго з актываў групы "Русал".

Крыніцы Reuters паведамляюць, што En+ разглядае магчымасць выкупу часткі пакета акцый у Дзерыпаскі для зніжэння яго дзелі да ўзроўню ніжэйшага за кантрольны. Раней на такі крок пайшоў іншы расейскі мільярдэр Віктар Вексельбэрг, які трапіў пад санкцыі ЗША. Пасля таго, як швайцарская кампанія Sulzer выкупіла частку яго дзелі, Мінфін ЗША разважыў, што яна не з'яўляецца аб'ектам для санкцый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках