20 красавiка 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Улады беспаспяхова спрабуюць стварыць бачнасць «лібералізацыі»

1
Гары Паганяйла: Улады беспаспяхова спрабуюць стварыць бачнасць «лібералізацыі»
ГАРЫ ПАГАНЯЙЛА
ФОТА: FACEBOOK

Палітыка ў краіне застаецца ранейшай.

Юрыст Беларускага Хельсінскага Камітэта Гары Паганяйла пракаментаваў для «Радыё Рацыя» магчымыя змены ў Крымінальным кодэксе. Як вядома, апублікаваны праект змяненняў у Крымінальны кодэкс. Дакумент падрыхтаваны саветам міністраў і ўнесены на разгляд у "парламент".

Стала вядома, што плануецца дэкрыміналізаваць дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Норма будзе пераведзеная з Крымінальнага кодэкса ў адміністрацыйны.

- Гэты крымінальны артыкул з самага пачатку быў прызнаны праваабаронцамі антыканстытуцыйным. А прынялі яго ў 2005 годзе, акурат напярэдадні чарговых «прэзідэнцкіх выбараў». Цяпер дэкрыміналізацыю гэтага артыкула мы вітаем, але нават перавод адказнасці ў адміністрацыйную юрысдыкцыю, як мне здаецца, недапушчальны. Таму што гэта ўсё адно абмежаванне канстытуцыйных правоў грамадзян i не рэалізацыя права на свабоду аб'яднанняў. Гэта толькі перавод з адной юрысдыкцыі ў іншую, - мяркуе юрыст.

- Пры гэтым жорсткія санкцыі захоўваюцца за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі...

- Так, прадугледжаны велізарныя штрафы, і гэта нічым не лепш, чым крымінальная адказнасць. Адным словам, улады надумалі стварыць бачнасць «лібералізацыі», а напраўду ўсё застаецца па-старому. Улада не адмаўляецца ад рэпрэсіўных механізмаў кіравання грамадствам праз такога кшталту абмежаванні, таму мы працягваем крытыкаваць гэтую сітуацыю і будзем намагаць на поўным скасаванні гэтага Крымінальнага артыкула. Адным словам, палітыка ў краіне застаецца ранейшай. Змянілі толькі афарбоўку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках