24 красавiка 2024, Серада, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўская трыюмфальная арка каштавацьме беларусам $ 2 мільёны?

8
Магілёўская трыюмфальная арка каштавацьме беларусам $ 2 мільёны?
Фота: mogilev.online

Будуюць арку на ўскраіне места.

Магілёўскай «Вясне» стаў вядомы дакладны кошт будаўніцтва трыюмфальнай аркі на ўездзе ў Магілёў. Згодна з ананімнай крыніцай у гарвыканкаме, гаворка ідзе пра суму амаль 4 млн рублёў.

Цалкам праект носіць назву «Упарадкаванне колавага скрыжавання на ПК151 – будаўніцтва аркі з падземным пераходам. Арка аб'ект №17.17». Замоўцам выступае Управа камунальнага будаўніцтва Магілёва.

Каштарысная вартасць на дату пачатку распрацоўкі каштарыснай дакументацыі склала спачатку 4 212 976 рублёў, пазней была паменшаная да 3 849 121 рублі. Такім чынам, арка каштавацьме магілёўцам амаль 2 мільёны даляраў.

У ліпені 2017 года, калі будаўніцтва пачалося, СМІ распавялі, што толькі на надземную частку пойдзе «блізу 500 тысяч рублёў». Частку гэтых сродкаў планавалася сабраць з магілёўцаў.

У красавіку 2018 года «Веснік Магілёва» распавёў, што будаўніцтва будзе ажыццяўляцца «выключна за кошт ахвяраванняў гараджан, добраахвотнага ўдзелу неабыякавых, у тым ліку магілёўскіх і не магілёўскіх прадпрыемстваў і арганізацый». Дырэктар Управы капітальнага будаўніцтва Магілёва Андрэй Маскалёў пахваліўся, што асабіста ахвяраваў 100 рублёў, а агулам ягоная арганізацыя аддала 10 тысяч рублёў.

23 траўня ў сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя, што магілёўскі гарвыканкам просіць арганізацыі горада «разгледзець магчымасць фундатарскай дапамогі на будаўніцтва аркі на Менскай шашы». Даручэнне даў асабіста старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў.

Пазіцыя ўлады ў тым, што «арка стане падарункам Магілёву ад магілёўцаў, а таксама «палепшыць вонкавае аблічча» абласнога цэнтра з улікам правядзення ў 2018 годзе V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі». Нагадаем, што на гэтую імпрэзу Лукашэнка паклікаў расейскага кіраўніка Пуціна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках