28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жыткавіцкім раёне ўзарвалі аварыйны мост

3
У Жыткавіцкім раёне ўзарвалі аварыйны мост

Для правядзення выбуху было зменена рэчышча ракі.

Мост праз Прыпяць паміж Туравам і Жыткавічамі, трэснуты ў снежні мінулага года, сёння раніцай узарвалі, паведамілі ў МНС. Каб абрынутая бетонная канструкцыя не перацяла падчас выбуху шлях рацэ, змянілі яе рэчышча, піша tut.by.

Неўзабаве будаўнікі пачнуць будаўніцтва новых апор і мантажы пралётаў. Гэтым разам яны будуць не бетоннымі, а металічнымі.

ФОТА: VK.COM/GOMEL.DISTRICT
ФОТА: VK.COM/GOMEL.DISTRICT

Нагадаем, 7 снежня на аўтамабільным мосце праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне з'явіліся расколіны і ён правіс. Мост закрылі для аўтатранспарту, а затым і для пешаходаў. Адсутнасць аўтамабільных і пешаходных дарог праз Прыпяць спаралізавала жыццё і эканоміку ў рэгіёне.

Пераправа праз раку спачатку ажыццяўлялася катарамі МНС, затым для людзей і аўто вайскоўцы збудавалі пантон.

У канцы сакавіка з Пінска ў Жыткавічы прыбыў спецыяльна пераабсталяваныя з былога рудавозу паром. Грузападымальнасць парома складае тысячу тон, даўжыня - 70 метраў, шырыня - дзесяць. За адзін рэйс ён можа перавозіць 50 пасажыраў, 6 фур і 20 легкавых аўтамабіляў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках