25 красавiка 2024, Чацвер, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Волкер: Міратворцы ААН маюць замяніць расейскія войскі на Данбасе

1
Волкер: Міратворцы ААН маюць замяніць расейскія войскі на Данбасе
Курт Волкер

Еўрапейцы хочуць бачыць мір ва Украіне.

Спецыяльны прадстаўнік у справах Украіны Дзяржаўнага дэпартамента Злучаных Штатаў Амерыкі Курт Волкер падкрэслівае, што міратворчыя сілы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый маюць замяніць расейскія войскі на Данбасе.

Як паведамляе censor.net.ua, пра гэта ён сказаў падчас тэлефоннага прэс-брыфінгу для журналістаў, арганізаванага з Брусэлю.

"Я думаю, што самае важнае паведамленне для Пуціна - што еўрапейцы хочуць бачыць мір ва Украіне, яны хочуць бачыць, што тэрыторыя Украіны адноўленая, яны хочуць бачыць укараненне менскіх пагадненняў. І гэта ўсё ў руках Расеі. Нам трэба, каб Расея ажыццявіла гэта", - сказаў Волкер.

Ён сказаў, што пастанова аб змене паводзін Расеі залежыць ад Пуціна.

"І гэта важна для прэзідэнта Пуціна таксама. Калі ён хоча аднавіць трывалыя стасункі з Еўропай, і калі ён хоча скасавання санкцый, уведзеных праз баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны, ён мае дзейнічаць, каб урэгуляваць канфлікт", - заявіў Волкер.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў Еўропе назіраецца значны ўзровень падтрымкі размяшчэння міратворчых сіл ААН пад эгідай ААН.

"І калі прэзідэнт Пуцін сур'ёзна пагодзіцца на такія сілы, не проста на абарону назіральнікаў на лініі размежавання, але на сапраўдныя міратворчыя сілы - я думаю, што мы зможам убачыць пэўны значны прагрэс. Я думаю, што гэта галоўнае паведамленне для прэзідэнта Пуціна", - падкрэсліў Волкер.

Пры гэтым ён сказаў, што не валодае ніякай афіцыйнай інфармацыяй ад Крамля пра тое, ці застаецца на пасадзе прадстаўніка Расеі ў перамовах наконт Украіны памочнік прэзідэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў.

"Расея мае прыняць асноватворную пастанову, каб усталяваць мір на ўсходзе Украіны. Забраць свае войскі і дазволіць, каб міратворчыя сілы з мандатам ААН замянілі іх. Я думаю, гэта з'яўляецца найлепшым чаканнем, якое ёсць. Таму мы будзем рабіць усё магчымае, каб захоўваць каналы і дыялог адкрытым. Мы хочам гэта ўрэгуляваць", - сказаў Волкер.

Нагадаем, 5 верасня 2017 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выказаў меркаванне, што наяўнасць міратворцаў ААН на Данбасе пайшла б на карысць развязання канфлікту на ўсходзе Украіны. МЗС РФ унесла адпаведны праект рэзалюцыі на разгляд Рады Бяспекі ААН.

20 верасня Парашэнка, выступаючы на пасяджэнні Рады бяспекі ААН, заявіў, што Украіне "патрэбнае міратворчае плячо ААН", і заклікаў генеральнага сакратара арганізацыі накіраваць ва Украіну ацэначную місію.

Першы віцэ-старшыня Вярхоўнай Рады, прадстаўнік Украіны ў Трохстаронняй кантактнай групе ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе Ірына Герашчанка заявіла, што аб увядзенні міратворчай місіі ААН на лініі судакранання на ўсходзе Украіны не можа быць і гаворкі, міратворцы маюць быць уведзеныя на ўсю акупаваную Расеяй тэрыторыю Украіны.

У шматлікіх заявах расейскіх уладаў падкрэслівалася, што міратворцаў трэба размясціць толькі на лініі размежавання старон канфлікту, але не на ўсёй акупаванай тэрыторыі Данбаса і тым больш не на расейска-ўкраінскай мяжы. 29 студзеня 2018 года спецыяльны прадстаўнік ЗША у справах Украіны Курт Волкер заявіў, што Расея гатовая да таго, каб міратворчая місія ААН на Данбасе размяшчалася не толькі на лініі судакранання, а на ўсёй тэрыторыі Данбаса.

13 красавіка Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што больш за сорак краін гатовыя ўзяць удзел у складзе міратворчай аперацыі на акупаванай тэрыторыі Данбаса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках