28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор'е на выходных

Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор'е на выходных

Максімальная дзённая тэмпературы складзе да +26°C.

25 траўня ўночы надвор'е Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, удзень краіна будзе знаходзіцца на перыферыі антыцыклона, толькі на паўднёвым захадзе надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт, паведамляе Гідрамет.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Уночы месцамі, удзень на паўднёва-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уночы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні, усходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да +8... +14°С, у другой палове дня падвысіцца да +20... +26°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

26 мая надвор'е будзе фармаваць паўднёва-заходняя перыферыя скандынаўскага антыцыклону, што перамяшчаецца ўглыб тэрыторыі Расеі. Пераважна без ападкаў, толькі ўночы і раніцай у асобных раёнах на крайнім паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уночы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы ад +5°С на паўночным усходзе да +15°С на паўднёвым захадзе краіны, максімальная ўдзень +19... +26°С.

27 траўня Беларусь застанецца ў полі падвышанага атмасфернага ціску, сфармаванага у цёплай паветранай масе. Пераважна без ападкаў. Уночы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы ад +5°С на паўночным усходзе да +13°С на паўднёвым захадзе краіны, максімальная ўдзень +20... +26°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках