25 красавiка 2024, Чацвер, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Архітэктары: Менску патрэбны камітэт эстэтыкі

3
Архітэктары: Менску патрэбны камітэт эстэтыкі
МІХАІЛ ГАЎХФЕЛЬД
ФОТА: TUT.BY

Менчукі не далі ўладам рэцэпт ад архітэктурнай безгустоўнасці.

Жыхары Менска параілі пайсці паспяховым шляхам Нідэрландаў і зацвярджаць усе значныя архітэктурныя аб'екты ў грамадскім камітэце эстэтыкі пры Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, піша tut.by.

Гэтую ідэю падтрымаў намеснік старшыні Беларускага звязу архітэктараў Міхаіл Гаухфельд.

- Нам патрэбны такі грамадскі камітэт, у які на грамадскіх пачатках увайшлі б паважаныя людзі, якім і насельніцтва, і ўлады даверылі б узгадняць нешта сапраўды эстэтычна цікавае.

Каб гэта было бясспрэчнае меркаванне аб эстэтычным выглядзе таго ці іншага будынка, у раду павінны ўвайсці людзі розных поглядаў, узросту, розных прафесій: архітэктары, мастакі, гісторыкі і проста паважаныя людзі і прадстаўнікі ўлады. Тады ў гэтым быў бы сэнс.

Са слоў Гаўхфельда, галоўную ролю сёння адыгрываюць не архітэктары, а забудоўнікі: «Я думаю, што значэнне рады горадабудаўніцтва ўпала да нуля».

Звяз архітэктараў ужо спрабаваў паўплываць на забудову Менска і прапаноўваў прапісаць у правілах наступнае: тэндары на праектаванне аб'ектаў, размешчаных у межах другога гарадскога кола і на асноўных магістралях горада, неабходна праводзіць толькі па выніках адкрытых або заказных архітэктурных конкурсаў з абмеркаваннем вынікаў у СМІ і прыцягненнем пераможцаў да далейшай рэалізацыі праекта.

- На жаль, усе асноўныя аб'екты, якія фармуюць аблічча горада і яго эстэтыку, нават не разглядаюцца на горадабудаўнічай радзе, - сказаў Гаухфельд.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках