19 красавiка 2024, Пятніца, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды і Аўстралія афіцыйна абвінавацілі Расею ў катастрофе MH17

17
Нідэрланды і Аўстралія афіцыйна абвінавацілі Расею ў катастрофе MH17
ФОТА: SERGEI KARPUKHIN/REUTERS

Справа можа быць перададзеная ў міжнародны суд.

Аўстралія і Нідэрланды ўсклалі на Расею адказнасць за катастрофу самалёта "Боінг", збітага над Украінай 17 ліпеня 2014 года, паведамляе bbc.com.

Паводле паведамлення на сайце ўрада Нідэрландаў, абедзве краіны афіцыйна апавясцілі Расею аб сваёй пастанове.

"Прыцягненне дзяржавы да адказнасці - гэта складаны юрыдычны працэс, і ёсць некалькі спосабаў зрабіць гэта. Нідэрланды і Аўстралія сёння папрасілі Расею ўступіць у перамоўны працэс, каб знайсці развязанне, якое адновіць справядлівасць пасля жахлівых пакут і шкоды, прычыненых катастрофай MH17", - гаворыцца ў заяве міністра замежных спраў краіны Стэф Блок.

Паводле ягоных слоў, адзіны з магчымых крокаў пасля гэтага - перадача справы ў міжнародны суд або арганізацыю для вынясення прысуду.

За дзень да гэтага міжнародная група следчых на прэс-канферэнцыі абвясціла, што ўстаноўка "Бук", з якой быў збіты самалёт, належала курскай 53-й брыгадзе СПА расейскіх узброеных сіл.

"Усе машыны ў канвоі, які суправаджаў ракетную сістэму, належалі расейскім узброеным сілам", - заявіў кіраўнік цэнтральнага дэпартамента крымінальных расследаванняў нацыянальнай паліцыі Нідэрландаў Вілбэрт Паўлісэн.

Катастрофа "Боінга-777" адбылася ў небе над усходняй Украіны 17 чэрвеня 2014 года а 16:20 мясцовага часу. Самалёт ляцеў рэйсам MH17 Malaysia Airlines з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На яго борце знаходзіліся 298 чалавек, усе яны загінулі. Большасць пасажыраў на борце былі грамадзянамі Нідэрландаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках