16 красавiка 2024, aўторак, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гімназіях будуць вучыцца ў дзве змены?

У гімназіях будуць вучыцца ў дзве змены?
ФОТА: VGR.BY

Міністэрства аховы здароўя выняла з СанПіну правіла аб тым, што ў гімназіях павінны вучыцца толькі ў першую змену.

Пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 3 траўня 2018 года №39 уносіць змены ў санітарныя нормы і правілы «Патрабавання для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», піша tut.by.

Так, дакумент цалкам выключае пункт аб тым, што гімназіі, ліцэі, каледжы мастацтваў, спецыялізаваныя ліцэі ды іншыя могуць адкрывацца пры «ўмове арганізацыі адукацыйнага працэсу ў першую змену». Раней у такіх установах адукацыі другая змена была забароненая.

Згодна з новымі правіламі, вучыцца ў першую змену будуць толькі 1, 2, 5, 9 - 11-я класы ўстаноў адукацыі (незалежна ад таго, школа гэта ці гімназія), а таксама 8-я класы, у якіх арганізавана вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на падвышаным узроўні.

Пры гэтым у 6 -7-х класах устаноў адукацыі, у якіх арганізавана вывучэнне асобных прадметаў на падвышаным узроўні, другая змена дапускаецца - на ўзгадненне з мясцовымі ўправамі адукацыі і цэнтрамі гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Паводле СанПіНу, заняткі ў школах павінны пачынацца не раней за 8.00 у першую змену, не пазней за 14.00 - у другую змену. Прычым у другую змену ўрокі павінны заканчвацца не пазней за 19.30. Аптымальным часам пачатку заняткаў СанПіН лічыць 9 раніцы (у першую змену).

Нагадаем, у гэтым годзе былі скасаваныя іспыты ў пятыя класы гімназій. Працягнуць навучанне змогуць усе вучні, якія скончылі там малодшую школу. У першыя класы гімназіі будуць прымаць у першую чаргу тых, хто належыць да ўстановы паводле прапіскі. Тым гімназіям, дзе малодшых класаў не было, рэкамендавана іх адкрыць.

Як тлумачыць міністэрства адукацыі, гімназіі цяпер будуць адрознівацца ад школы праграмай 10-11 класа. Мяркуецца, што пасля 9 класа школьнікі будуць здаваць незалежны экзамен, паводле яго вынікаў будуць залічваць у 10-11 клас. У гімназіях прадметы ў старэйшых класах будуць вывучацца толькі на падвышаным узроўні. А ў школах будзе і падвышаны, і базавы ўзровень.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках