25 красавiка 2024, Чацвер, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка і Мэй абмеркавалі санкцыі супраць РФ з нагоды Керчанскага мосту

Парашэнка і Мэй абмеркавалі санкцыі супраць РФ з нагоды Керчанскага мосту

Лідары дзвюх краін абмеркавалі магчымасці супрацьстаяння агрэсіўнай палітыцы Крамля.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй 24 траўня праз тэлефон паразмаўлялі пра ўзмацненне ціску на РФ, паведамляе «Гордан».

Лідары дзвюх краін абмеркавалі магчымасці супрацьстаяння агрэсіўнай палітыцы Крамля ў кантэксце падрыхтоўкі да саміту "Вялікай сямёркі", які адбудзецца 8-9 чэрвеня ў Канадзе, гаворыцца ў афіцыйным камюніке.

Парашэнка адзначыў, што на РФ трэба ўзмацніць міжнародны ціск для поўнага выканання ёю Менскіх пагадненняў. Таксама палітыкі казалі пра больш жорсткія санкцыі супраць Крамля праз адкрыццё Крымскага моста.

Прэзідэнт Украіны і прэм'ер Вялікабрытаніі падтрымалі высновы Міжнароднай следчай групы аб катастрофе Boeing 777 на Данбасе, назваўшы іх "чарговым довадам расейскай агрэсіі".

Лідары дзвюх краін гаварылі і аб неабходнасці вызвалення ўкраінскіх палітычных зняволеных, якіх утрымліваюць у РФ.

Папярэднія тэлефонныя перамовы паміж Парашэнкам і Мэй адбыліся 11 красавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках