18 красавiка 2024, Чацвер, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаў Менск у 1920-30-я гады

4
Як выглядаў Менск у 1920-30-я гады

Каля дома ўрада - хацінкі, а перад «Алімпам» - драўляны паркан.

Перад 1920-мі гадамі Менск быў моцна разбураны пасля Першай сусветнай вайны і польскай інтэрвенцыі, піша kp.by. Пачынаецца актыўная праца ў аднаўленні аблічча сталіцы. Так, у 1921 годзе ў Менску адкрываецца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і першая навуковая бібліятэка. У 1928 Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР.

РАБОЧЫЯ ПРАКЛАДВАЮЦЬ ТРАМВАЙНЫЯ ШЛЯХІ НА ВУЛІЦЫ ВАЛАДАРСКАГА 1933 ГОД
ПОМНІК ЛЕНІНУ І СТАЛІНУ КАЛЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ БІБЛІЯТЭКІ ІМЯ У. І. ЛЕНІНА
ВЫГЛЯД НА ЎНІВЕРСІТЭЦКІ ГАРАДОК 1936 ГОДА

У 1930-я гады сталіца прадаўжае развівацца. Запускаюцца першыя гарадскія трамваі, адкрываецца кансерваторыя, заканчваецца будаўніцтва Дзяржаўнай бібліятэкі імя У. І. Леніна і Дома ўрада.

У 1929 ГОДЗЕ ПАЧАЛОСЯ БУДАЎНІЦТВА ДОМА ЎРАДА
БУДАЎНІЦТВА ДОМА УРАД ПРАДАЎЖАЛАСЯ ПЯЦЬ ГАДОЎ
ДОМ УРАДА АДКРЫЎСЯ Ў 1934 ГОДЗЕ

12 чэрвеня 1934 года распачынаецца будаўніцтва найбуйнейшага сталічнага стадыёна «Дынама».

12 ЧЭРВЕНЯ 1934 ГОДА АДКРЫВАЕЦЦА БУЙНЫ СТАЛІЧНЫ СТАДЫЁН «ДЫНАМА».

У 1937 годзе адкрываецца інстытут фізкультуры. Цяпер там размяшчаецца спартова-аздараўленчы цэнтр «Алімп» на вуліцы Якуба Коласа.

ІНСТЫТУТ ФІЗКУЛЬТУРЫ, ЦЯПЕР СПАРТОВА-АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЦЭНТР «АЛІМП», АДКРЫЎСЯ Ў 1937 ГОДЗЕ

У матэрыяле выкарыстаныя ілюстрацыі з кнігі Куркоў Ілля «Менск незнаёмы. 1920-1940».

МЕНСК У 1930-Х ГАДАХ
У 1930-Я ГАДЫ Ў МЕНСКУ ПАЧЫНАЮЦЬ ХАДЗІЦЬ ТРАМВАІ
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках