25 красавiка 2024, Чацвер, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спыніце пераслед незалежных прафзвязаў у Беларусі!»

2
«Спыніце пераслед незалежных прафзвязаў у Беларусі!»

Ва ўсёй Беларусі пройдуць пікеты салідарнасці з незалежным прафзвязам РЭП.

Ва ўсёй Беларусі з 30 траўня да 1 чэрвеня пройдуць пікеты салідарнасці з прафзвязам РЭП пад лозунгамі «Спыніць пераслед незалежных прафзвязаў у Беларусі!», «Спыніць крымінальную справу супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комлікa!» Мэта акцый: выказаць салідарнасць з абвінавачанымі паводле крымінальнай справы з кіраўнікамі прафзвязу і пратэст супраць ціску на іх прафзвяз, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У Лідзе ўжо прайшла акцыя салідарнасці з лідарамі прафзвязу РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлік, якія абвінавачваюцца ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва вялікай суме.

Арганізатары акцыі і чальцы РЭПа пракаментавалі «справа прафзвязу»:

«Зразумела, што гэты ўвесь працэс палітычны. Ніякіх асаблівых парушэнняў у іх не было. Проста яны ў свой час вывелі шмат людзей і гэта напалохала ўладу», - кажа Уладзімір Круцікаў.

Раней стала вядома, што актывіст незалежнага прафзвязу РЭП у Рэчыцы Аляксандр Навуменка падаў заяўку ў мясцовы райвыканкам на правядзенне ў райцэнтры 1 чэрвеня пікету пратэсту супраць крымінальнага пераследу лідараў Генадзя Фядыніча і Ігара Комлікa, але адказу пакуль няма.

Гарадзенскія актывісты РЭП таксама падалі заяўкі на правядзенне акцыі 1 чэрвеня ў Каложскім парку. Пра заяўку распавёў гарадзенскі актывіст прафзвязу РЭП Ігар Банцар:

«У рамках рэспубліканскай акцыі падтрымкі незалежнага прафзвязу РЭП у Гародні падалі заяўку на мерапрыемства, якое адбудзецца 1 чэрвеня ў Каложскім парку. Тэма мерапрыемства: падтрымка нашых кіраўнікоў РЭПа, супраць якіх незаконна распачатая крымінальная справа. Мы хочам проста падтрымаць іх і гэта будзе адбывацца ва ўсёй краіне, ва ўсіх гарадах, дзе існуюць нармальныя суполкі незалежнага прафзвязу».

Аналагічная заяўка была накіраваная ў Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт. Пікет запланаваны на 30 траўня з 13 да 14 гадзін у Старым парку. Кіраўнік Баранавіцкай ячэйкі прафзвязу Рыгор Грык адзначае:

«Яны дагэтуль не парушалі ніякага закону, а цяпер у 2011 годзе знайшлі нейкія парушэнні. Чаму тады не затрымалі? Пераследуюць прафзвяз за тое, што актыўна ўдзельнічаў падчас акцый супраць дэкрэта аб «дармаедах». Выцясняюць усё, што дапамагае людзям, бо прафзвяз дапамагае простым людзям».

На сёння вядома, што заяўкі на правядзенне акцый пратэсту пададзеныя ў трох месцах г. Менска, Гомелі, Калінкавічах, Светлагорску, Рэчыцы, Ветцы, Берасці, Баранавічах, Магілёве, Бабруйску, Круглым, Слоніме і Наваполацку.

Лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч распавядаў:

«Справа складаецца з 11 тамоў, у кожным томе - больш як 300 старонак. Мы працягваем знаёміцца ў Следчым камітэце з матэрыяламі справы. Тэрмін азнаямлення - да 8 чэрвеня. Пасля гэтага справа пойдзе ў пракуратуру, а далей - у суд. Пакуль прачытаў толькі чатыры тамы. Два тамы складаюць толькі экспэртызы. Забралі ж нашы кампутары, флэшкі, аналізавалі нешта».

На думку Фядыніча, суд можа адбыцца ўжо ў канцы наступнага месяца або ў ліпені.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках