28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні казуля ўцякла з заапарка і шпацыравала цэнтрам горада

4
У Гародні казуля ўцякла з заапарка і шпацыравала цэнтрам горада

Жывёліну вярнулі ў вальер.

Гарадзенскі тэлеканал «Гродно Плюс» размясціў на сайце відэа: па горадзе смела шпацыруе казуля. Жывёліна не палохаецца ні гуку машын, ні чалавека, які здымае, а падыходзіць яшчэ бліжэй да камеры, піша kp.by.

- Ты, дурнічка, адкуль? - ласкава пытаецца мужчына на відэа і працягвае руку бліжэй да казулі. - Ты, гарэза.

Высветлілася, што жывёліна ўцякла з гарадзенскага заапарка. Але работнікі своечасова выявілі і ўжо вярнулі казулю-ўцякачку назад. Ды яшчэ і падрамантавалі вальер.

- Ахова, выявіўшы прапажу гэтай цікаўнай жывёліны, тут жа нам паведаміла. Мы скаардынаваліся з супрацоўнікамі МНС і УУС. Выявілі казулю на вуліцы Даватара. Яе ўдалося злавіць і даставіць назад у заапарк. Цяпер яна пачуваецца добра. Вальер работнікі прывялі ў парадак: усе праломы ліквідаваныя, - растлумачыў абласной газеце «Гродзенская праўда» намеснік дырэктара Гарадзенскага заапарка Віталь Гуменны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках