29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія зацвердзіла новую назву Літвы - Летува

Грузія зацвердзіла новую назву Літвы - Летува
ФОТА З САЙТА FRONTNEWS.EU

Урад Грузіі зацвердзіў новую назву Літвы ў грузінскай мове.

Пра гэта піша «Еўрапейская праўда».

Новая назва больш дакладна адлюстроўвае вымаўленне назвы краіны на літоўскай мове. 4 траўня дзяржаўная камісія літоўскай мовы зацвердзіла альтэрнатыўны варыянт назвы Грузіі - Сакартвела. Змяніць традыцыйную назву папрасіла сама Грузія, бо сённяшнюю назву ўважаюць за русіфікаваную.

Міністэрства замежных спраў Грузіі абнародавала заяву, у якой гаворыцца, што «абедзве пастановы вельмі сімвалічныя, бо ў гэтым годзе Літва святкуе 100-годдзе аднаўлення дзяржаўнасці, у той час як у Грузіі адзначаюць 100-годдзе стварэння першай дэмакратычнай рэспублікі».

25 траўня прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ прыбыла ў Тбілісі для ўдзелу ў святкаванні 26 траўня Дня незалежнасці Грузіі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках