28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Аўстраліі: Расея павінна выплаціць кампенсацыі сваякам пасажыраў MH17

1
МЗС Аўстраліі: Расея павінна выплаціць кампенсацыі сваякам пасажыраў MH17
Фота: Reuters

Аўстралія будзе дамагацца кампенсацыі за загубу сваіх грамадзян.

Расея павінна выплаціць кампенсацыі сем'ям 38 грамадзян Аўстраліі, якія сталі ахвярамі катастрофы Boeing авіякампаніі "малайзійскіх авіялініі" на Данбасе.

Пра гэта 25 траўня заявіла міністарка замежных спраў Аўстраліі Джулі Бішоп, якую цытуе мясцовы тэлеканал ABC, піша "Гордан".

Пасля таго як міжнародная следчая група ўстанавіла датычнасць падраздзялення расейскага войска да катастрофы, Аўстралія і Нідэрланды прызналі, што на РФ ляжыць віна за тое, што здарылася, нагадала міністарка. Паводле ейных слоў, сваякі ахвяр хочуць, каб Расея панесла адказнасць.

"Яны хочуць бачыць заканчэнне расследавання. Але разам з тым яны заслугоўваюць справядлівасці. Мы будзе патрабаваць кампенсацыі шкоды, прычыненай гэтым жахлівым злачынствам", - сказала Бішоп.

Boeing 777, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў катастрофу 17 ліпеня 2014 года блізу Тарэза Данецкай вобласці. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках