19 красавiка 2024, Пятніца, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампэа: Кампанія ціску на КНДР трывае

Пампэа: Кампанія ціску на КНДР трывае
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: THOMSON REUTERS

ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць Пхеньяна.

ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі. Пра гэта заявіў амерыканскі дзяржсакратар Майк Пампэа 24 траўня падчас слуханняў у камітэце аб міжнародных справах сэната ЗША, паведамляе "Гордан" са спасылкай на CNN.

Са слоў Пампэа, ён упэўнены, што ЗША увядуць супраць КНДР новыя санкцыі, а таксама будуць прасіць іншыя дзяржавы пайсці на такія крокі.

Ён дадаў, што "кампанія ціску" на Паўночную Карэю доўжыцца.

Як паведаміла 24 траўня выданне The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцу ў Белым доме, санкцыі супраць КНДР ЗША могуць пачаць уводзіць ужо з наступнага тыдня, 28 траўня. Са звестак суразмоўцы, адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта разглядае магчымасць увесці "дзясяткі новых абмежаванняў".

З 2006 года Паўночная Карэя зрабіла шэсць выпрабаванняў ядзернай зброі і дзясяткі запускаў балістычных ракет. Супраць краіны ўвялі санкцыі ЗША, Еўразвяз і шэраг краін, абмежавальныя захады неаднаразова пашыраліся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках