20 красавiка 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўсталявалі першыя дыстанцыйныя лічыльнікі вады

2
У Менску ўсталявалі першыя дыстанцыйныя лічыльнікі вады

ЖКГ стартавала з новым экспэрыментам.

У Менску пачалося тэставанне дыстанцыйнага здымання звестак групавых прыбораў уліку расходу вады, паведаміў дырэктар «Менскводаканала» Алег Аўруцін на пасяджэнні рабочай групы ў пытанні ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторыі Менска.

Алег Аўруцін адзначыў, што ўкараненне дыстанцыйнага здымання звестак групавых прыбораў уліку дасць магчымасць адысці ад вялікай колькасці аналітычных работ. «Ужо пачалі сярод мабільных аператараў экспэрымент, яны далі 32 распрацаваныя імі прыборы групавога ўліку, на якіх адпрацуем тэхналогію перадачы звестак. Пачынаем іх мантажаваць. Калі ўсё атрымаецца, працягнем развіваць гэты кірунак», - падкрэсліў ён, паведамляе БелТА.

Пра эканамічны бок пытання экспэрыменту пакуль не гаворыцца. Са слоў Алега Аўруціна, трэба хоць бы два месяцы вывучыць працу лічыльнікаў - гэта першы беларускі досвед і нават скрыначкі прыбораў былі сабраныя ўручную.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках