29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Кобрынскага райвыканкама выдаліў прапуцінскую старонку ў «Аднакласніках»

23
Кіраўнік Кобрынскага райвыканкама выдаліў прапуцінскую старонку ў «Аднакласніках»
ФОТА З САЙТА OK.RU

Пры гэтым Міхаіл Грышкевіч заявіў, што яго погляды «заўсёды пры ім».

Як раней паведамлялася, новым старшынёй Кобрынскага райвыканкама стаў 42-гадовы Міхаіл Грышкевіч, які раней узначальваў сельгаспрадпрыемства «Жураўлінае» ў Пружанскім раёне (таксама Берасцейская вобласць).

У Міхаіла Грышкевіча аказалася адразу дзве старонкі ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» з прапуцінскім і антыўкраінскім кантэнтам. Паводле стану на раніцу 25 траўня адна са старонак Грышкевіча ў «Аднакласніках» была выдаленая. Да другой сваёй старонкі Грышкевіч, магчыма, страціў доступ.

МІХАІЛ ГРЫШКЕВІЧ У ФУРАЖЦЫ
ФОТА З OK.RU

Nn.by спытаў кіраўніка Кобрынскага раёна, ці была рэакцыя на яго старонку і чаму ён вырашыў выдаліць старонку.

«А якая вам розніца, я інтэрв'ю нікому не даю», - адказаў Міхаіл Грышкевіч.

Можа быць, Грышкевіч змяніў свае погляды?

«Мае погляды заўсёды пры мне, чаму я з кімсьці імі павінен дзяліцца?» - адказаў пытаннем на пытанне кіраўнік горада Кобрына і Кобрынскага раёна.

Але навошта ж ён дзяліўся імі ў «Аднакласніках» на працягу столькіх гадоў?

«Ну, дзяліўся ў «Аднакласніках», а цяпер - не. Мае погляды заўсёды пры мне», - паўтарыў Грышкевіч.

Мы яшчэ раз ўдакладнілі, ці не перашкаджаюць у працы яму, кіраўніку памежнага з Украінай раёна, тыя антыўкраінскія допісы, якія ён сабе дазваляў?

«Я ніякіх каментароў нікому не даю. Гэта, можа, [вы] думаеце, што я кагосьці падстаўляю, я так не ўважаю», - падсумаваў старшыня Кобрынскага райвыканкама.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках