23 красавiка 2024, aўторак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску будуць судзіць былога кіраўніка царкоўнага выдавецтва

1
У Менску будуць судзіць былога кіраўніка царкоўнага выдавецтва

Былога кіраўніка царкоўнага выдавецтвы абвінавачваюць у крадзяжах, махінацыях з участкамі і аўтамабілямі.

У Менску будуць судзіць былога першага намесніка дырэктара выдавецтва Беларускага Экзархата. Яго вінавацяць у крадзяжы 1,2 мільёна рублёў, махінацыях з нерухомасцю і ўвозе аўто без выплаты мытных плацяжоў. Падрабязнасці паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Як паведамлялася раней, фігурантам справы аказаўся 57-гадовы Уладзімір Грозаў. Акрамя працы ў выдавецтве на той момант ён быў старшынём рады грамадскага аб'яднання «Бацькі і настаўнікі - за адраджэнне праваслаўнай адукацыі» (БНАПА).

Паводле матэрыялаў справы, з 2010 да 2014 года мужчына з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў завалодаў грашыма выдавецтва на суму 1,2 мільёна рублёў.

Ён жа ўнёс аб'екты сядзібна-паркавага комплексу ў вёсцы Сёмкава ў статутны фонд ТАА «СЕО». Комплекс быў пабудаваны ў другой палове 18 стагоддзя і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але пасля дзяржрэгістрацыі ў 2012 годзе нерухомасць перайшла ва ўласнасць камерцыйнай фірмы, дзе фігурант быў фактычным кіраўніком.

«Пры гэтым да ТАА «СЕО» перайшло і права пастаяннага карыстання зямельнымі ўчасткамі плошчай 37 га, на якіх размяшчаўся сядзібна-паркавы комплекс. Сума нанесенай дзяржаве шкоды склала 3,8 млн рублёў», - распавялі ў Генпракуратуры.

Таксама Грозаву ставяць у віну тое, што ён на змову з «неўстаноўленымі асобамі» пры ўвозе аўто і іншых тавараў з Нямеччыны на адрас выдавецтва і БНАПА ўхіліўся ад выплаты мытных плацяжоў на 212 тысяч рублёў.

У выніку мужчыну выстаўленае абвінавачанне ў крадзяжы, ухіленні ад выплаты мытных плацяжоў і перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Расследаваннем займаўся цэнтральны апарат Следчага камітэта, увесь гэты час фігурант знаходзіцца пад вартай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках