18 красавiка 2024, Чацвер, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча заявіла пра гатоўнасць узмацніць санкцыі супраць РФ

1
Польшча заявіла пра гатоўнасць узмацніць санкцыі супраць РФ

У МЗС Польшчы чакаюць ад РФ дзейсных крокаў вызвалення акупаваных тэрыторый Украіны.

У міністэрстве замежных спраў Польшчы заявілі, што гатовыя ўзмацніць санкцыі супраць РФ, калі з яе боку не будуць праведзены дзейсныя крокі ў вызваленні акупаваных тэрыторый Украіны. Пра гэта паведамляе пасольства Украіны ў Польшчы на сваёй старонцы ў Facebook.

Прадстаўнікі замежнапалітычных ведамстваў Украіны і Польшчы правялі кансультацыі на ўзроўні дырэктараў дамоўна-прававых дэпартаментаў што да прававых наступстваў акупацыі Крыма.

«МЗС Польшчы пацвердзіла нязменнасць сваёй пазіцыі ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны ў міжнародна прызнаных межах», - гаворыцца ў паведамленні.

Бакі падкрэслілі, што санкцыі ў дачыненні да РФ павінны дзейнічаць да поўнага аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

У пасольстве адзначылі, што Польшча стала першай краінай, з якой МЗС Украіны правяло двухбаковыя кансультацыі, прысвечаныя выключна прававым наступствам анэксіі Крыма.

Расея пасля незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года анексавала Крым і Севастопаль. Далучэнне паўвострава да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету.

У красавіку таго ж года на ўсходзе Украіны пачаўся ўзброены канфлікт. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках