25 красавiка 2024, Чацвер, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб згуляе за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету сярод артыстаў у Маскве

7
Аляксандр Глеб згуляе за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету сярод артыстаў у Маскве
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Зборная беларускіх зорак выправілася ў Маскву на VIII чэмпіянат свету ў футболе сярод артыстаў.

Чэмпіянат пройдзе з 25 траўня да 3 чэрвеня. У складзе нацыянальнай каманды на поле выйдзе паўабаронца барысаўскага БАТЭ Аляксандр Глеб.

Пра гэта апавёў naviny.by Альберт Скараход – капітан зборнай зорак эстрады. У каманду ўвайшлі гульцы двух калектываў – "БеZгрима" (акторы тэатра і кіно) і "Арт-Старс" (зоркі эстрады).

Капітан каманды пракаментаваў склад беларускай зборнай:

– У склад зборнай заяўлены Юры Зінчанка, Павал Харланчук, Анзор Алімерзоеў, Сяргей Жбанкоў, Міхаіл Колбенеў з ФК "БеZгрима". Нашу каманду ў зборнай прадставяць Сяргей Мінскі, Андрэй і Алег Канапелькі, Аляксандр Ваўчок, Зміцер Кулінковіч, Ілля Конанаў, Тэнгіз Думбадзэ, Аляксей Багдановіч, Яўген Булка, Ягор Квартальны, Юрый Цыркуноў, Руслан Аляхно, Дзмітрый Калдун, Валерый Дайнэка.

Паводле правілаў мы маем права запрасіць у склад каманды прафесійных спартоўцаў, ветэранаў футболу. З намі згуляюць Аляксандр Кульчы, які ў складзе зборнай Беларусі правёў 102 матчы, Віталь Ледзянеў, Андрэй Лаўрык, Аляксандр Чэрнік. Настаўнік нашай каманды – заслужаны трэнер БССР Анатоль Байдачны.

А калі мы будзем гуляць са зборнай Расеі, з намі выйдзе на поле легендарны беларускі футбаліст Аляксандр Глеб.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках