20 красавiка 2024, Субота, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

22-гадовы скакун у вышыню пабіў рэкорд Беларусі, які трымаўся 25 гадоў

22-гадовы скакун у вышыню пабіў рэкорд Беларусі, які трымаўся 25 гадоў
Дзмітрый Набокаў
ФОТА: BFLA.EU

Дзмітрый Набокаў скарыў планку на вышыні 2 метры 36 сантыметраў.

На спаборніцтвах рэспубліканскай Універсіяды ў лёгкай атлетыцы ў Бярэсці пабіты рэкорд Беларусі ў скачках у вышыню ў мужчынаў, які трымаўся 25 гадоў, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Аўтарам новага дасягнення стаў 22-гадовы магілёўскі спартовец Дзмітрый Набокаў, які заваяваў планку на вышыні 2 метры 36 сантыметраў.

Папярэдні рэкорд краіны (2 метры 34 сантыметры) быў устаноўлены Андрэем Санковічам у траўні 1993-га года.

Дзмітрый Набокаў выйшаў у сектар, калі планка была паднятая на ўзровень 2,15 і ўсе наступныя вышыні, уключаючы 2,32, пераадольваў з першай спробы. Для заваявання рэкорднай для сябе адзнакі 2,34 спартоўцу давялося выканаць 2 скачкі. Потым у сектары была ўсталяваная вышыня 2,36, якую Дзмітрый узяў з першай спробы!

Пасля аднаго няўдалага выхаду ў сектар на адзнацы 2,40 спартовец скончыў спаборніцтвы.

Сусветны рэкорд у скачках у вышыню складае 2,45 м і быў устаноўлены 27 ліпеня 1993 года кубінцам Хаўерам Сатамаёрам.

Адзначым, што Дзмітрый Набокаў – срэбраны прызёр юніёрскага чэмпіянату свету 2015 года і чэмпіён Еўропы сярод моладзі 2017-га года. Трэнерам спартоўца з'яўляецца Уладзімір Фомічаў.

На другой пазіцыі закончыў спаборніцтвы рэспубліканскай Універсіяды чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 2017-га года Максім Недасекаў, які таксама паказаў выдатны вынік, з запасам скарыўшы вышыню 2,32.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках