23 красавiка 2024, aўторак, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр фінансаў РФ: Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту – на разглядзе

10
Міністр фінансаў РФ: Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту – на разглядзе
АНТОН СІЛУАНАЎ

У Пенсійным фондзе Расеі не хапае сродкаў.

Урад РФ у цяперашні час абмяркоўвае пытанне пра этапы і хуткасць павышэння пенсійнага ўзросту, заявіў першы віцэ-прэм'ер – міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў, піша "Финмаркет".

"Пытанне пенсійнага ўзросту (ужо) на парадку дня. Мы цяпер разглядаем пытанне пра этапы, хуткасць і да т. п.", – сказаў кіраўнік Мінфіна.

Ён нагадаў, што прэзідэнт РФ паставіў задачу павышаць пенсіі тэмпам вышэйшым за ўзровень інфляцыі. Для таго каб павысіць пенсіі ў рэальным выражэнні, трэба папаўняць бюджэт Пенсійнага фонду РФ, дадаў Сілуанаў.

Напярэдадні намесніца старшыні ўрада Таццяна Голікава паведаміла пра магчымыя тэрміны пенсійнай рэформы. Яна патлумачыла, што "пенсійная сістэма шматпланавая". Яна ўключае ў сябе шэраг шырокіх тэмаў, у тым ліку тэму звычайных пенсій, тэму пенсійнага ўзросту, тэму датэрміновых пенсій.

У цяперашні час узрост выхаду на пенсію ў РФ складае 60 гадоў для мужчынаў і 55 гадоў для жанчынаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках