20 красавiка 2024, Субота, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва па-ранейшаму лідарка ва ўжыванні алкаголю ў свеце

6
Літва па-ранейшаму лідарка ва ўжыванні алкаголю ў свеце

Але сітуацыя пачынае змяняцца пасля ўвядзення абмежаванняў на продаж спіртнога.

Літва па-ранейшаму лідарка ва ўжыванні алкаголю ў свеце. Такія звесткі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), прадстаўленыя 25 траўня. Літоўскія палітыкі сцвярджаюць, што гэта ўжо старыя звесткі, пасля ўвядзення новых абмежаванняў сітуацыя мяняецца, паведамляе ru.delfi.lt.

Дарадца міністра аховы здароўя Літвы Ліна Бушынскайтэ-Шрубене сказала, што ўведзеныя з новага года абмежаванні дзейнічаюць.

"Зніжэнне доступу алкаголю, павышэнне коштаў, скасаванне рэкламы – вось асноўныя чыннікі, якія зніжаюць спажыванне. Мы сёння ўжо бачым, што яны дзейнічаюць, да прыкладу, навіна, звязаная з акцызамі, паказвае, што продажы многіх відаў алкаголю зніжаюцца", – сказала яна.

Паводле словаў Бушынскайтэ-Шрубене, трэба крыху часу, каб убачыць вынік, дзеянне. А яно адчуваецца.

"Мы спадзяемся, што пастанова апраўдае сябе, паколькі гэтыя захады дзейнічаюць і за мяжой, дзе фіксуецца іхні ўплыў", – сказала яна.

У справаздачы АЭСР сказана, што ў Літве на аднаго жыхара старэйшага за 15 гадоў у 2015 г. прыходзілася ў сярэднім 15,2 л алкаголю. Гэта больш, чым у іншых краінах АЭСР. На другім месцы – Бельгія (на 2,6 л менш, чым у Літве). Менш за ўсё алкаголю ўжываюць у Ізраілі – 2,6 л за год на аднаго жыхара старэйшага за 15 гадоў. Сярэдні паказнік у АЭСР – 9 л за год.

У справаздачы гаворыцца, што ў Літве шмат людзей памірае ад сэрцава-судзінных захворванняў, самагубстваў, хваробаў печані – гэта абумоўлена ладам жыцця людзей і сістэмай аховы здароўя.

Прадстаўніца АЭСР Франчэска Каломба сказала, што ў Літве невялікая даўжыня жыцця таксама праз ужыванне алкаголю і палення.

"У Літве спажыванне алкаголю зніжаецца з 2012, але гэта невялікае зніжэнне – на 300–500 мл за год. Нас гэта не радуе, хацелася б вялікіх пераменаў. Паводле звестак СААЗ, у 2016 г. у Літве адзін чалавек старэйшы за 15 г. у сярэднім ужываў 15,2 л алкаголю за год. Больш за ўсё алкаголю ўжываюць у Еўропе, а з еўрапейскіх краінаў – у Літве", – сказала кіраўніца Дэпартамента кантролю над алкаголем і тытунём Гражына Белян.

Аднак яна мяркуе, што ўжытыя з 1 студзеня 2018 г. захады неўзабаве прынясуць плён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках