20 красавiка 2024, Субота, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнікі дому Раманавых надумалі праехаць па Крымскім мосце

18
Прадстаўнікі дому Раманавых надумалі праехаць па Крымскім мосце

Кіраўніца Расейскага імператарскага дому Раманавых княгіня Марыя Уладзіміраўна наведае акупаваны РФ Крым.

У рамках візіту запланаваны праезд па Крымскім мосце. Пра гэта РБК паведаміў дарадца канцылярыі старшыні дому Раманавых у Крымскім рэгіёне Уладзіслаў Пількевіч.

«Візіт прымеркаваны да 235-годдзя ўваходжання Крымскага паўвострава ў склад Расейскай імперыі, да 235-годдзя з дня ўказа Кацярыны Вялікай пра заснаванне Чарнаморскага флоту і 235-годдзя з дня закладкі самога горада Севастопаля. Адным з ключавых момантаў візіту будзе праезд па Крымскім мосце», – заявіў Пількевіч.

Паводле ягоных словаў, Расейскі імператарскі дом з самага пачатку падтрымаў прававы выбар крымчанаў, які яны зрабілі ў 2014 годзе на рэферэндуме пра ўваходжанне ў склад Расейскай Федэрацыі. Пількевіч дадаў, што «такім візітам Расейскі імператарскі дом яшчэ раз хоча нагадаць усёй міжнароднай супольнасці пра гістарычную і прававую прыналежнасць Крымскага паўвострава Расеі».

Паводле ягоных словаў, у праграме запланаванае наведванне Сімферопаля, Севастопаля. Таксама адбудуцца сустрэчы з кіраўніцтвам заканадаўчага сходу Севастопаля, прэзідыумам Дзяржаўнай рады Рэспублікі Крым і з прадстаўнікамі Расейскай праваслаўнай царквы. Візіт прадоўжыцца з 28 траўня да 3 чэрвеня.

Як адзначаецца на сайце канцылярыі Расейскага імператарскага дому, княгіня Марыя Уладзіміраўна з'яўляецца ягонай кіраўніцай. Ейны спадчыннік – цэсарэвіч, князь Георгій Міхайлавіч.

Марыя Уладзіміраўна Раманава была адзіным дзіцем кіраўніка імператарскага дому ў выгнанні князя Уладзіміра Кірылавіча Раманава, які ў сваю чаргу быў сынам вялікага князя Кірыла Уладзіміравіча, які абвясціў сябе імператарам у выгнанні ў 1924 годзе. Вялікі князь Кірыл Уладзіміравіч быў другім сынам князя Уладзіміра Аляксандравіча, чыім бацькам быў трэці сын імператара Аляксандра II.

Крымскі мост быў адчынены 15 траўня. Першым па ім праехаў Уладзімір Пуцін. За будаўніцтва моста ў акупаваны Крым Расеі пагражаюць новыя міжнародныя санкцыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках