29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі ў польскіх крамах вялікія зніжкі і распродажы?

Калі ў польскіх крамах вялікія зніжкі і распродажы?

У які час сёлета ў крамах Польшчы будзе закупляцца выгодней за ўсё.

Як правіла, фіксаваных дзён распродажаў і выгодных акцый у Польшчы мала. Але штогод палякі стараюцца «прывязаць» зніжкі да некаторых каляндарных падзеяў, паведамляе polsha24.com.

Такім чынам, калі вы плануеце паездку па абноўкі ў траўні сёлета, то паспрабуйце наблізіць яе да 26 дня – Дня маці ў Польшчы. Напярэдадні гэтага свята шматлікія крамы жаночага адзення, касметыкі і парфумерыі, а таксама тавараў для будучых мамаў абавязкова зладзяць распродажы.

Калі ў найбліжэйшы час плануеце набыткі для дзяцей, то выгодней за ўсё зрабіць гэта будзе напярэдадні 1 чэрвеня – Сусветнага дня абароны дзяцей. Да свята многія прадаўцы ў Польшчы прапануюць вам абутак, адзенне, цацкі і іншыя тавары для дзяцей з немалымі зніжкамі. Таксама ў шматлікіх дзіцячых крамах будуць дзейнічаць акцыі «два за кошт аднаго» ці «50% зніжкі на любы другі тавар».

У сярэдзіне чэрвеня, прыкладна з 15-га ў польскіх крамах пачнуцца сезонныя распродажы. Менавіта ў чэрвені сеткавыя брэнды ZARA, Reserved, Mango, Orsay, Bershka і іншыя пачынаюць паступова зніжаць кошты на калекцыі вясна-лета. Скідкі ў чэрвені звычайна не перавышаюць 15–25%, дасягаючы ў ліпені-жніўні 70% і нават вышэй за тое.

23 чэрвеня ў Польшчы – Дзень бацькі. Напярэдадні гэтага свята шматлікія гандлёвыя цэнтры прапануюць скідкі на мужчынскія тавары.

Гарачым на распродажы ў Польшчы бывае і ліпень. У гэты час многія летнія рэчы цяперашняга сезону можна набыць са скідкамі да 70%. Асабліва выгодным будзе шопінг у польскіх аўтлетах.

Жнівень – час падрыхтоўкі да новага навучальнага года. А значыць – і сезон акцый на школьныя тавары і форму. Не здзіўляйцеся: у Польшчы сапраўды прынята ў гэты перыяд не завышаць, а наадварот – найбольш выгодна прадаць школьную і спартыўную форму, канцылярскія тавары, абутак і іншае. Са шматлікімі скідкамі гардэроб для будучых польскіх (і не толькі) вучняў будзе прадавацца і ўвесь верасень.

Кастрычнік – у гэтым месяцы большасць выгодных распродажаў у Польшчы праходзяць бліжэй да яго заканчэння. Некаторы гандлёвыя аб'екты правядуць «дзень выгодных пакупак» і «ноч пакупак» напярэдадні святкавання Хэлаўіна (31 кастрычніка).

Адзін з самых любімых сярод шапаголікаў у Польшчы месяц – лістапад. Асабліва «рыбным» ён будзе сёлета. 11 лістапада – Сусветны дзень шопінгу, 23 лістапада – Чорная пятніца, 26 лістапада – Кіберпанядзелак. Усе гэтыя даты адзначаныя велізарнымі зніжкамі і самымі выгоднымі распродажамі ў Польшчы. Так што рэкамендуем загадзя запланаваць не адзін, а адразу некалькі дзён для выгодных пакупак у гэты перыяд.

Не менш зніжак і распродажаў у гандлёвых аб'ектах Польшчы праводзіцца і ў снежні. На пачатку снежня – напярэдадні Дня Святога Мікалая – многія крамы прапануюць набыць іхнія тавары з добрымі зніжкамі. Але пік распродажаў традыцыйна чакаецца перад Калядамі (25–26 снежня). У гэты перыяд зніжкі будуць дзейнічаць абсалютна на ўсе групы тавараў, пачынаючы ад побытавай тэхнікі і заканчваючы сувенірамі ці ўпрыгажэннямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках