24 красавiка 2024, Серада, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар КНДР і прэзідэнт Паўднёвай Карэі раптоўна зноў сустрэліся

6
Лідар КНДР і прэзідэнт Паўднёвай Карэі раптоўна зноў сустрэліся
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА
КРЫНІЦА: REUTERS

Паўночнакарэйскі дыктатар вельмі хоча сустрэцца з Трампам.

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын і прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян сустрэліся ў дэмілітарызаванай зоне паміж дзвюма краінамі. Пра гэта паведамляе ВВС.

Падобна на тое, што бакі прадаўжаюць намаганні ў арганізацыі правядзення перамоваў паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і Кім Чэн Ынам.

24 траўня прэзідэнт ЗША Трамп скасаваў гістарычную сустрэчу з Кім Чэн Ынам, якая павінна была адбыцца 12 чэрвеня 2018 года ў Сінгапуры.

У гэты ж дзень паведамлялася, што Паўночная Карэя ў прысутнасці замежных журналістаў зрабіла серыю выбухаў на палігоне для ядравых выпрабаванняў Пхунгеры, назваўшы гэта ягоным дэмантажом.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што Трамп скасаваў сустрэчу, бо пераканаўся ў адсутнасці перспектываў яе ўдалага зыходу.

Учора, 25 траўня, амерыканскі лідар заявіў, што сустрэча можа адбыцца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках