24 красавiка 2024, Серада, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна разлічвае на падтрымку Грузіі ў стварэнні аўтакефальнай царквы

2
Украіна разлічвае на падтрымку Грузіі ў стварэнні аўтакефальнай царквы
АНДРЭЙ ПАРУБІЙ
ФОТА: EPA/UPG

Крэмль выкарыстоўвае царкву ў якасці палітычнай прылады для прапаганды «расейскага свету».

Украіна разлічвае на падтрымку Найсвятога Патрыярха Іллі II і Грузінскай праваслаўнай царквы ў памкненнях украінцаў да стварэння ўкраінскай праваслаўнай аўтакефальнай царквы, заявіў старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій, паведамляе "Новое время" са спасылкай на прэс-службу парламента.

"Мы вельмі разлічваем на падтрымку і Патрыярха, і Грузінскай праваслаўнай царквы ў імкненні Украіны і ўсіх украінцаў да стварэння Украінскай праваслаўнай аўтакефальнай царквы. Спадзяюся, што на ўзроўні прэзідэнта і спікера гэтая ідэя падтрыманая цалкам, і я вельмі спадзяюся, што і Патрыярх гэтую ідэю падтрымае", - сказаў Парубій на брыфінгу, знаходзячыся ў Грузіі з нагоды святкавання 100-годдзя Першай Рэспублікі Грузія.

Ён адзначыў, што плануе абмеркаваць пытанне аб падтрымцы аўтакефаліі Украіны і з прэзідэнтам Грузіі, і са старшынём парламента, і з Найсвятым Патрыярхам Іллём II, таму што "падтрымка грузінскай праваслаўнай царквой ўкраінскай аўтакефаліі з'яўляецца вельмі важнай". Паводле ягоных слоў, гэтыя пытанні яны абмяркуюць як свецкая ўлада.

"Мы ні ў якай меры не імкнемся ўмешвацца ў рэлігійную сферу. Мы можам толькі выяўляць цікавасць і жаданне украінцаў і грузінаў", - дадаў старшыня Вярхоўнай Рады.

Парубій таксама выказаў надзею, што калі будзе прынятая пастанова наконт Томасу, то Украіна атрымае падтрымку, у тым ліку, і Грузінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Старшыня Вярхоўнай Рады адзначыў, што, на вялікі жаль, царкву выкарыстоўваюць у якасці палітычнай прылады для прапаганды так званага "расейскага свету", для прапаганды агрэсіі і забойстваў украінцаў.

"І, акцэнтуючы ўвагу на гэтых аспектах, якія непасрэдна тычацца свецкай улады і бяспекі ўкраінскай дзяржавы, так і бяспекі кожнага грамадзяніна, мы падкрэсліваем важнасць і неабходнасць стварэння ўкраінскай незалежнай памеснай аўтакефальнай царквы. Нашы аргументы знаходзяць разуменне і падтрымку, і я вельмі веру, што мы ў гэтым годзе зможам дачакацца гэтай гістарычнай пастановы", - сказаў Парубій.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках