25 красавiка 2024, Чацвер, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курт Волкер: «ЛДНР» знаходзяцца на поўным утрыманні Расеі

1
Курт Волкер: «ЛДНР» знаходзяцца на поўным утрыманні Расеі
КУРТ ВОЛКЕР

Крэмль нясе адказнасць за падзеі на Данбасе.

Спецыяльны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША ў пытаннях Украіны Курт Волкер заявіў, што Расея нясе наўпроставую адказнасць за канфлікт на Данбасе і яго эскалацыю. Пра гэта Курт Волкер паведаміў на брыфінгу, перадае Крым.Реалии.

"Няма тут ніякай двухсэнсоўнасці. Сілы (варожыя Украіне - заўв. рэд.) знаходзяцца пад дырэктыўным камандаваннем і кантролем Расеі. І два палітычныя ўтварэнні ("ЛДНР"- заўв. рэд.) цалкам ўтрымліваюцца Расейскай Федэрацыяй з таго часу, як яны былі ўтвораныя, уключаючы фінансаванне", - адзначыў спецыяльны прадстаўнік ЗША.

Са слоў Уолкера, на мінулым тыдні назіралася фактычна рэкордная колькасць парушэнняў замірэння ў зоне канфлікту на ўсходзе Украіны: сем тысяч за тыдзень, з інфармацыі АБСЕ.

"Гэта ўсё яшчэ вельмі гарачая вайна", - дадаў Волкер.

Ён таксама выказаў устурбаванасць, што канфлікт на Данбасе часта знікае з першых палос газет, аднак павінен развязвацца тэрмінова.

Спецыяльны прадстаўнік таксама звярнуў увагу на пагаршэнне гуманітарнай сітуацыі на акупаваных тэрыторыях Украіны: разбурэнне інфраструктуры электра-, вода-, цеплазабеспячэння, сувязі, дарог, праблемы ў перамяшчэнні людзей, а таксама ўсплёск сухотаў ва ўмовах цяжкасцяў з дастаўкай антыбіётыкаў.

Паведамляецца, што Волкер заклікаў РФ, якая нібыта клапоціцца пра расейскамоўнае насельніцтве Данбаса, усвядоміць, якім пад якія небяспекі падстаўляе іх сваімі дзеяннямі або бяздзейнасцю ў пытанні ўрэгулявання канфлікту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках