25 красавiка 2024, Чацвер, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўніка з Пружанаў, які набыў Nissan за $25 тысяч, пакаралі

12
Чыноўніка з Пружанаў, які набыў Nissan за $25 тысяч, пакаралі

Жыхарка Пружанаў прымусіла КДК адрэагаваць на парушэнні чыноўніка.

У пачатку 2018 года ўсе буйныя (і не толькі) рэспубліканскія СМІ напісалі пра тое, што з гэтага часу ў некага з пружанскага райвыканкама ёсць новы Nissan Qashqai за 51,6 тысяч рублёў. І ўсё было добра, ніякія кантрольныя органы не ўбачылі б у куплі нічога супрацьзаконнага.

А потым - мясцовая жыхарка надумала напісаць скаргу. Пасля чаго Камітэт дзяржаўнага кантролю Берасцейскай вобласці (раптам) надумаў распавесці, што «пры набыцці службовага легкавога аўтамабіля выяўленыя парушэнні заканадаўства аб дзяржаўных закупках і абгрунтаванасці выкарыстання бюджэтных сродкаў», піша cайт pruzhany.net.

Пры апісанні прадмета дзяржаўнай закупкі пададзеныя спасылкі на канкрэтныя таварныя знакі, а таксама ўказаны характарыстыкі прадмета закупкі, цалкам супадае з адпаведнымі характарыстыкамі аўтамабіля «Nissan Qashqai» (які і быў набыты праз закупкі). Аналагічныя парушэнні Камітэтам устаноўлены і пры праверцы Кобрынскага райвыканкама.

Вынік: КДК прыцягнуў вінаватых да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці. Якой - невядома.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках