18 красавiка 2024, Чацвер, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Бураўкін: Што мы ведаем пра народнага паэта Беларусі і грамадскага дзеяча

2
Генадзь Бураўкін: Што мы ведаем пра народнага паэта Беларусі і грамадскага дзеяча
ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН

Сёння - Дзень памяці Генадзя Бураўкіна.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і службоўцы. У 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працаваў у рэдакцыі часопіса «Камуніст Беларусі», рэдактарам на Беларускім радыё, загадчыкам аддзела літаратуры, намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1968-1972 гадах - карэспандэнт газеты «Правда» ў Беларусі, у 1972-1978 гадах - галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Маладосць».

У 1976 годзе ў складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце 31 сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

З 1978 года Генадзь Бураўкін узначальваў Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР у тэлебачанні і радыёвяшчанню. З 1990 года быў сталым прадстаўніком нашай краіны ў ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. З'яўляўся чальцом Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У 1997 - 1999 гадах Генадзь Бураўкін быў старшынём «Таварыства беларускай мовы». З 2008 года з'яўляўся кіраўніком назіральнай рады тэлеканала «Белсат».

Першыя вершы надрукаваў у 1952 годзе ў полацкай абласной газеце. З'яўляецца аўтарам зборнікаў паэзіі і прозы, кніг для дзяцей, сцэнарыяў дакументальных і мастацкіх фільмаў.

Памёр паэт 30 траўня 2014 года ва ўзросце 77 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках