26 красавiка 2024, Пятніца, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч сёння святкуе юбілей

8
Святлана Алексіевіч сёння святкуе юбілей
ФОТА: AP

Лаўрэату Нобелеўскай прэміі спаўняецца 70 гадоў.

31 траўня свой дзень нараджэння адзначае вядомая беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Святлана Алексіевіч.

Яна нарадзілася ў 1948 годзе ва ўкраінскім Станіславе (цяпер Івана-Франкоўск), яе бацька - беларус, а маці - украінка. Пазней сям'я пераехала ў Беларусь.

У 1965 году Алексіевіч скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Капаткевічы ў Петрыкаўскім раёне. Працавала выхавальніцай, настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы ў школах Мазырскага раёна. У 1972 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў беларускіх газетах і ў часопісе "Нёман".

Найбольшую вядомасць Святлане Алексіевіч прынеслі ейныя кнігі, напісаныя ў жанры дакументалістыкі. У 2015 годзе пісьменніца была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй у літаратуры за цыкл твораў "Галасы Утопіі", складзены з шасці кніг: "У вайны не жаночае аблічча", "Цынкавыя хлопчыкі", "Зачараваныя смерцю", "Апошнія сведкі", "Чарнобыльская малітва" , "Час сэканд-хэнд". Прэмія была ўручана ёй з фармулёўкай за "шматгалоснае гучанне" прозы і "ўвекавечанне пакутаў і мужнасці".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках